Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША, ЦРУ (англ.: Central Intelligence Agency, CIA) — агенцтва Федэральнага ўрада ЗША, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца збор і аналіз інфармацыі аб дзейнасці замежных арганізацый і грамадзян. Асноўны орган замежнай разведкі і контрразведкі ЗША.

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне
Central Intelligence Agency
КраінаСцяг ЗША ЗША
Створана18 верасня 1947
ЮрысдыкцыяДырэктар Нацыянальнай разведкі
Штаб-кватэраЛэнглі, штат Вірджынія, ЗША
Бюджэтзасакрэчаны. У 1998 годзе ён складаў 26,7 мільярдаў долараў [1]
Сярэдняя колькасць20 000
ПапярэднікЦэнтральная група разведкі
Кіраўніцтва
КіраўнікДжон Оўэн Брэнан
НамеснікСтывен Р. Кейпс
Сайтwww.cia.gov
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штаб-кватэра ЦРУ знаходзіцца ў размешчаным паблізу Вашынгтона горадзе Лэнглі, штат Вірджынія.

ЦРУ ўваходзіць ў разведвальную супольнасць ЗША, якім кіруе Дырэктар нацыянальнай разведкі.

Зноскі

Спасылкі