Чжоу

кітайская дынастыя

Чжоу — назва эпохі ў гісторыі Старажытнага Кітая і кітайскай дынастыі, якая правіла ў 11—3 ст. да н.э.

Гістарычная дзяржава
Чжоу
каля 1046 да н.э.[1] — каля 256 да н.э.

Афіцыйная мовастаражытнакітайская мова[d]
Грашовая адзінкаspade money[d] і knife money[d]
Форма кіраванняманархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры Чжоу пачалося пашырэнне жалеза, развівалася ірыгацыйнае земляробства, аформіліся асноўныя філасофска-рэлігійныя школы: канфуцыянства, даасізм, легізм (фацзя) і інш.

Падзялялася на Заходнюю Чжоу (1122—771 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Сіяня) і Усходнюю Чжоу (770—221 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Лаяна).

Заходняя Чжоу

Першапачаткова старажытна-кітайскае племя Чжоу залежала ад дзяржавы Інь. У 1122 да н.э. (паводле сучаснай гістарыяграфіі 1137—911 да н.э.) правадыр Чжоу У-Ван разграміў Інь, аб’яднаў усе плямёны і стварыў дзяржаву на тэрыторыі басейна рэк Хуанхэ і Янцзы.

Заходняя Чжоу была нетрывалым дзяржаўным утварэннем. Яе правіцелі раздавалі ўдзелы сваякам, прыхільнікам і саюзнікам вана (цара). Удзелы мелі аўтаномію, а вярхоўнаму правіцелю плацілі даніну і аказвалі ваенную дапамогу. Барацьба удзелаў з цэнтральнай уладай і паміж сабою прывяла ў 8 ст. да н.э. да распаду дзяржавы.

Усходняя Чжоу

Усходняя Чжоу дзялілася на перыяды:

  • эпоху Вёсен і Восеней (Чуньцю; 770—481 гг. да н. э.),
  • эпоху Ваюючых царстваў (Чжаньго; 481—221 гг. да н.э.).

У перыяд Чуньцю улада ванаў была аслаблена барацьбой за гегемонію паміж асобнымі ўладарамі (чжухоў), якія толькі намінальна прызнавалі вяршэнства цара.У перыяд Чжаньго ўзнікла некалькі буйных царстваў, якія змагаліся за панаванне над усім Кітаем.

Апошні цар Чжоу пазбаўлены ўлады ў 256/255 г. да н.э., але фактычна перыяд Чжоу завяршыўся ў 221 г. да н.э., калі краіна была аб’яднана пад уладай дынастыі Цынь.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)