Чэмпіянат свету па футболе 2002

XVII чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 31 мая па 30 чэрвеня 2002 года ў Паўднёвай Карэі і Японіі. Чэмпіёнам у пяты раз стала зборная Бразіліі.

Чэмпіянат свету па футболе 2002
2002 FIFA월드컵 한국/일본
2002 FIFAワールドカップ 韓国/日本
Чэмпіянат свету па футболе 2002
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзенняПаўднёвая Карэя/Японія
Лік удзельнікаў199
      у фінале32
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнБразілія Бразілія (5-ы раз)
Другое месцаГерманія Германія
Трэцяе месцаТурцыя Турцыя
Чацвёртае месцаПаўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя
ФіналІнтэрнацыянальны стадыён
Ёкагама
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць2 705 134  (42 268 за гульню)
Згуляна матчаў64
Забіта галоў161  (2.52 за гульню)
Бамбардзір(ы)Бразілія Раналду
8 галоў[1]
1998
2006 >

Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах. Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года — канчаткова). Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны — Карэя і Японія, паасобку. Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб’яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж. Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай.

Афіцыйны мяч турніру — Adidas Fevernova.

Зноскі

Спасылкі