Эльфрыдэ Елінек

Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Эльфрыдэ Елінек
ням.: Elfriede Jelinek
чэшск.: Elfriede Jelineková
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння20 кастрычніка 1946(1946-10-20)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
БацькаFriedrich Jelinek[d]
МужGottfried Hüngsberg[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменніца, драматург, сцэнарыст, паэтка, перакладчыца, раманіст, лібрэтыст, літаратурная крытык
Гады творчасціз 1987
Мова твораўнямецкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
elfriedejelinek.com (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася Елінек у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінек «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд Бахарэвіч[4], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[5].

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
  • Елінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275. Архівавана 21 лістапада 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)