Gangnam Style

«Gangnam Style» — сінгл паўднёвакарэйскага музыканта PSY. Песня выйшла 15 ліпеня 2012 года і ўзначаліла «Gaon Chart», а яе відэакліп стаў самым прагляданым у жанры K-pop на YouTube.[1]

«Gangnam Style»
Вокладка сінгла «Gangnam Style» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы PSY
Выпушчаны15 ліпеня 2012 года
Мовакарэйская
ФарматЛічбавая дыстрыбуцыя
ЖанрХіп-хаус,
Электра-хаус,
Карэйскі хіп-хоп,
K-pop
Кампазітар
Працягласць3:39
ЛэйблYG, Universal Republic
Аўтар песніPSY

16 верасня «Gangnam Style» быў намінаваны ў катэгорыі «найлепшае відэа» прэміі «2012 MTV Europe Music Awards», якая адбылася ў нямецкім горадзе Франкфурт[2]. 20 верасня «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як відэа, якое набрала найбольшую колькасць «лайкаў» у гісторыі YouTube[3].

Перадгісторыя

«Gangnam Style» — гутарковы выраз у карэйскай мове, які азначае раскошны лад жыцця, якім славіцца Канамгу[4], багаты і модны раён Сеула[5]. У інтэрв’ю CNN PSY параўнаў яго з Беверлі-Хілз[6].

Песня прысвечана «ідэальнай дзяўчыне, якая ведае, калі трэба быць вытанчанай, а калі дзікай»[7].

Відэакліп

Відэа паказвае камічна танцуючага PSY, які з’яўляецца ў нечаканых месцах у Канамгу[8]. Аднак з дзесяці месцаў у гэтым раёне былі зняты толькі два, астатнія знаходзяцца ў Інчхоне і правінцыі Кёнгідо[9].

Зноскі

Спасылкі