The Elder Scrolls IV: Oblivion

The Elder Scrolls IV: Oblivion — камп’ютарная ролевая гульня ў жанры Action RPG з адкрытым светам, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Bethesda Game Studios і выдадзеная кампаніямі Bethesda Softworks і 2K Games для Microsoft Windows і Xbox 360 у 2006 годзе і для PlayStation 3 у 2007 годзе. У 2006 годзе таксама была выпушчана гульня для мабільных тэлефонаў, распрацаваная кампаніяй Vir2L Studios.

The Elder Scrolls IV: Oblivion
Распрацоўшчык
Выдаўцы

Сцяг ЗША Сцяг ЕС Bethesda Softworks

  • Сцяг ЗША 2K Games
  • Сцяг Расіі
ЛакалізатарСцяг Расіі Акелла
Частка серыіThe Elder Scrolls
Дата выпуску
Windows, Xbox 360
Сцяг ЗША 20 сакавіка 2006
Аўстралія 23 сакавіка 2006
Еўрапейскі Саюз 24 сакавіка 2006
Расія 23 чэрвеня 2006
PlayStation 3
Сцяг ЗША 20 сакавіка 2007
Аўстралія 26 красавіка 2007
Еўрапейскі Саюз 27 красавіка 2007
Зямля 17 лістапада 2007
Версія1.2.0416
Апошняя версія
  • 1.2.0416 (30 красавіка 2007)
ЖанрAction RPG
Стваральнікі
КіраўнікТод Говард
Прадзюсары
  • Тод Говард
    (выканаўчы прадзюсар)
  • Эшлі Ченг  (руск.)
    (генеральны прадзюсар)[1]
ГеймдызайнерКен Ролстан  (руск.)[1]
Праграмісты
Мастак
КампазітарДжэрэмі Соўл  (руск.)
Тэхнічныя даныя
ПлатформыPC
PlayStation 3
Xbox 360
Гульнявы рухавічокGamebryo
Рэжым гульніАднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсуанглійская[2], французская[2], італьянская мова[2], нямецкая[2], іспанская[2] і руская
НосьбітыDVD, DVD-DL, BD, лічбавая дыстрыбуцыя
Сістэмныя
патрабаванні
Гл. ніжэй
КіраваннеКлавіятура і мыш, геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гульня з’яўляецца часткай серыі The Elder Scrolls. Яе дзеянне адбываецца ў выдуманай правінцыі Сірадзіл, у сталіцы Тамрыэльскай імперыі — Імперскім горадзе — і яго наваколлях. У адпаведнасці з сюжэтам гульні галоўны герой супрацьстаіць арганізацыі «Міфічны Світанак», якая пакланяецца прынцу даэдра Мерунесу Дагону і якая спрабуе адкрыць у варожы свет дэманаў — Аблівіан (з англ. — «Забыццё»). Як і ў папярэдніх гульнях серыі, свет «Oblivion» цалкам адкрыты для даследавання — гулец можа свабодна падарожнічаць па ім, самастойна знаходзячы цікавыя месцы і заданні.

Распрацоўка Oblivion пачалася ў 2002 году адразу пасля выхаду папярэдняй часткі серыі — Morrowind. Oblivion выкарыстала палепшаны фізічны рухавічок Havok і распрацаваную самой студыяй Bethesda сістэму штучнага інтэлекту Radiant AI, якая дазволіла зрабіць паводзіны негульнявых персанажаў нашмат больш складаным і праўдападобным. Ужыванне метадаў працэдурнай генерацыі дазволіла распрацоўнікам паскорыць стварэнне рэалістычных ландшафтаў. У адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі, у Oblivion усе дыялогі з негульнявымі персанажамі агучаныя.

Oblivion атрымала захопленыя адзнакі прэсы і шэраг узнагарод ад розных выданняў і арганізацый, у тым ліку ўзнагароду «Гульня года»; асаблівых пахвал ганараваліся графіка, шырокі свет гульні і штучны інтэлект негульнявых персанажаў. Гульня набыла і вялікі камерцыйны поспех — да 2007 года было прададзена звыш 3 мільёнаў копій гульні. Для Oblivion былі выпушчаныя два буйныя афіцыйныя дадаткі: Knights of the Nine («Рыцары Дзевяці») і Shivering Isles («Дрыготкія Астравы»), а таксама восем дробных афіцыйных плагінаў, якія дадаюць новыя лакацыі, квэсты і магчымасці. Выданне The Elder Scrolls IV: Oblivion Game of the Year Edition, якое ўключае абодва дапаўненні, было выдадзена восенню 2007 года.

Сюжэт

Дзеянне Oblivion адбываецца пасля падзей The Elder Scrolls III: Morrowind, хоць гульня не з’яўляецца прамым сіквелам да яго або да іншых гульняў серыі[3].

Месцам дзеяння з’яўляецца Сірадзіл, цэнтральная правінцыя Тамрыэля, кантынента, на якім разгортваюцца падзеі ўсіх гульняў серыі.

Гісторыя пачынаецца з таго, што імператар Урыэль Септым VII, які суправаджаецца Клінкамі — сваімі целаахоўнікамі — прыбывае ў турму Імперскага горада, дзе пратаганіст адбывае тэрмін за неназванае злачынства. Імператар і Клінкі бягуць ад забойцаў Міфічнага Світанку, даэдрычнага культу, якія забілі траіх сыноў імператара. Урыэль Септым і Клінкі сыходзяць праз катакомбы, выкарыстоўваючы сакрэтны ўваход у камеры пратаганіста. Там, на іх і на персанажа гульца, нападаюць асасіны Міфічнага Світанка. Імператар давярае герою Амулет Каралёў, які носіцца імператарамі Тамрыэля, і даручае перадаць яго Джофры, грандмайстру Клінкоў. Пасля гэтага адзін з асасінаў забівае імператара. Затым галоўны герой трапляе ў адкрыты свет Сірадзіла.[4]

З-за адсутнасці ва Урыэля Септыма спадчыннікаў руйнуецца бар’ер паміж светам людзей і паралельным светам Аблівіанам. Па ўсім свеце адкрываюцца шматлікія брамы ў Аблівіан, праз якія ў Тамрыэль урываюцца магічныя істоты, званыя Даэдра. Джофры кажа пратаганісту, што адзіны спосаб зачыніць браму назаўжды — гэта знайсці чалавека каралеўскай крыві, які зойме пасаду і запаліць пры дапамозе Амулета Каралёў Драконаў Агонь у Імперскім горадзе. Як высвятляецца, такі чалавек ёсць — Марцін, святар у горадзе Кватч, які з’яўляецца незаконнанароджаным сынам імператара. Прыбыўшы ў Кватч, герой выяўляе, што горад разбураны даэдра, а ўваход у горад заступае брама Аблівіана. Зачыніўшы яе, ён знаходзіць Марціна і пераконвае яго пайсці разам з ім да Джофры ў манастыр Вейнан[4].

Па вяртанні высвятляецца, што манастыр падвергся нападу Міфічнага Світанка і што Амулет Каралёў скрадзены. Пратаганіст суправаджае Джофры і Марціна ў Храм Уладара Аблокаў, крэпасць Клінкоў. Там Марціна прызнаюць імператарам і перадаюць яму камандаванне, а герой адпраўляецца на пошукі амулета. Сабраўшы інфармацыю, ён спрабуе трапіць у таемнае месца збору Міфічнага Світанка. Там ён становіцца сведкам таго, як лідар культу Манкар Камаран збягае з амулетам праз партал. Герой прыносіць адкрыўшую партал кнігу Марціну і высвятляе спосаб зноў яго адкрыць. Для гэтага пратаганісту трэба знайсці даэдрычны артэфакт, даспех першага імператара з дынастыі Сэптымаў і Вялікі Велкіндскі Камень. Атрымаўшы іх, Марцін раскрывае, што апошні неабходны інгрэдыент — гэта Вялікі Сігільскі Камень з Вялікіх Брам, падобных тым, што разбурылі Кватч. Марцін і Джофры вырашаюць дазволіць даэдра атакаваць горад Брума, каб адчыніць браму. Атрымаўшы камень, герой іх зачыняе[4].

Марцін стварае ў храме партал, праз які праходзіць пратаганіст. Мінуўшы монстраў і перашкоды, герой сутыкаецца з Камаранам, забівае яго і вяртае Амулет Марціну. Клінкі адпраўляюцца ў Імперскі горад, каб запаліць Драконаў Агонь і пакласці канец уварванню Даэдра. Яны выяўляюць, што горад атакаваны даэдра і Прынцам Разбурэння, Мерунесам Дагонам. Пратаганіст і Марцін прабіваюцца да Агню. Марцін разбівае амулет, каб злучыцца з духам Акатоша, Дракона-Бога Часу, і стаць яго ўвасабленнем. Пасля бітвы Марцін адпраўляе Дагона назад у Аблівіан і ператвараецца ў статую вялізнага дракона.

Марцін знік, брама Аблівіана зачынена назаўжды, Амулет Каралёў разбураны, а імперскі трон апусцеў. У фінальным маналогу Марцін апісвае падзеі ў аптымістычным тоне і кажа, што будучыня Тамрыэля цяпер у руках галоўнага героя[4].

Распрацоўка

Сістэмныя патрабаванні
МінімальныяРэкамендаваныя
Microsoft Windows
Аперацыйная сістэмаWindows XP, Windows Vista, Windows 7[5]
Цэнтральны працэсарIntel Pentium 4 2.0 ГГц або любы іншы эквівалентны працэсар[5]
Intel Pentium 4 3.0 ГГц або любы іншы эквівалентны працэсар[5]
Аб'ём аператыўнай памяці512 МБ[5]
1 ГБ[5]
Аб'ём свабоднага месца на цвёрдым дыску4,6 ГБ вольнага месца на цвёрдым дыску (5,8 ГБ с афіцыйнымі дадаткамі)[5]
Графічны працэсар128 МБ Direct3D сумяшчальная відэакарта і DirectX 9.0 сумяшчальны драйвер[5]
ATI Radeon X800, NVIDIA GeForce 6800 або лепш[5]
Гукавая платаDirectX 8.1 сумяшчальная гукавая плата[5]
100 % DirectX 9.0c сумяшчальная гукавая плата[5]

Праца над The Elder Scrolls IV: Oblivion пачалася ў 2002 годзе адразу пасля выхаду папярэдняй гульні серыі — The Elder Scrolls III: Morrowind[6], а ў сярэдзіне верасня 2004 гульня была афіцыйна анансаваная[6]. Гульня распрацоўвалася амерыканскай кампаніяй Bethesda Softworks. Кен Ролстан — галоўны дызайнер папярэдняй гульні серыі — узначаліў каманду распрацоўшчыкаў[1]. 3 лютага 2005 года Bethesda заключыла пагадненне з Take-Two Interactive аб публікацыі і выхадзе Oblivion. Згодна з умовамі пагаднення, Bethesda захоўвае поўны кантроль над распрацоўкай гульні і правы на выхад магчымых сіквелаў, а Take-Two будзе выдаваць гульню сваёй даччынай кампаніяй, [2K Games]. У выніку, версіі для PC і Xbox 360 былі сумесна апублікаваны 2K Games і Bethesda[7].

Афіцыйная дата выхаду версій для PC і Xbox першапачаткова была прызначаная на 22 лістапада 2005 года, але распрацоўшчыкі адклалі выхад да 21 сакавіка 2006 года[8].

Версія для PlayStation 3 (партаваная 2K Studios) выйшла 20 сакавіка 2007 у Паўночнай Амерыцы[9] і 27 красавіка 2007 у Еўропе[10].

Xbox 360 была абраная асноўнай гульнявой платформай для Oblivion, як «самая лёгкая для распрацоўкі», паводле слоў Піта Хайнса[11]. Падчас распрацоўкі The Elder Scrolls IV: Oblivion Bethesda надавала большую ўвагу такім элементам, як больш рэалістычная сюжэтная лінія, рэалістычныя персанажы і больш значныя квэсты. Распрацоўшчыкі вырашылі стварыць з нуля зусім новы гульнявы рухавік, які дазваляе выкарыстоўваць усе сучасныя графічныя тэхналогіі. Гульня ўключае палепшаны штучны інтэлект Radiant AI, закліканы разнастаіць паводзіны герояў[12], і, ідучы па шляху Half-Life 2, фізічны рухавік Havok[13]. Графіка гульні была ўражальнай для свайго часу, выкарыстоўваючы высокатэхналагічныя асвятленне і шэйдары, якія дазваляюць выкарыстоўваць эфекты HDR і адлюстравання[14]. Для праектавання гульнявога ландшафту Bethesda стварыла спецыяльныя праграмы-генератары, здольныя навучацца, якія паскорылі працэс стварэння гульнявых тэрыторый, больш разнастайных і рэалістычных, у адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)