Блажэ Конескі
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Блажэ Конескі | |
---|---|
макед.: Блаже Конески | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1921(1921-12-19)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1993(1993-12-07)[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, палітык, перакладчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бла́жэ Ко́нескі (макед.: Блаже Конески; 19 снежня 1921, вёска Небрэгава каля Прылепу, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (цяпер у Паўночнай Македоніі) — 7 снежня 1993, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык і прафесар на філасофскім факультэце ўніверсітэта ў Скоп’е.
Сярэднюю школу скончыў у Прылепе, у 1934—1939 гадах наведваў вышэйшую гімназію ў Крагуеўцы (Сербія). Падчас навучання пачаў выдаваць першыя вершы.
У 1939 годзе паступіў на медыцынскі факультэт універсітэта ў Бялградзе (пад імем «Благое Коневіч»), але праз год перавёўся на філасофскі факультэт. Пасля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі давучваўся ва ўніверсітэце ў Сафіі (пад імем Благой Конеў).
Уваходзіў у склад камісіі па стварэнні літаратурнай македонскай мовы. З’яўляецца аўтарам правапісу македонскай мовы, рэдактарам «Слоўніка македонскай мовы». Заснавальнік аддзялення македаністыкі ва ўніверсітэце ў Скоп’е. З 1958 да 1960 года быў рэктарам універсітэта. З 1967 года — член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, да 1975 года — яе прэзідэнт.
Быў рэдактарам літаратурных часопісаў «Нов ден» («Новы дзень») і «Македонски јазик» («Македонская мова»).
Блажэ Конескі — ключавая постаць у развіцці македонскай мовы. Быў сябрам акадэмій навук у Заграбе, Сараеве, Бялградзе, Чыкага, Лодзі, ганаровы доктар універсітэтаў Чыкага, Кракава і Скоп’е. Яго творы перакладзеныя на сербскую, славенскую, албанскую, турэцкую, венгерскую, французскую, рускую, італьянскую, грэчаскую, польскую, румынскую, нямецкую і англійскую мовы.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алесь Каско[4], Лявон Баршчэўскі[5].
Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок» | ||
---|---|---|
1966—1975 | Роберт Раждзественскі (1966) • Булат Акуджава (1967) • Ласла Надзь (1968) • Мак Дзіздар (1969) • Міадраг Паўлавіч (1970) • Уістан Хью Одзен (1971) • Пабла Неруда (1972) • Эўджэніа Мантале (1973) • Фазыл Хюсню Дагларджа (1974) • Леапольд Седар Сенгор (1975) | |
1976—1985 | Эжэн Гільвік (1976) • Артур Лундквіст (1977) • Рафаэль Альберці (1978) • Міраслаў Крлежа (1979) • Ганс Магнус Энцэнсбергер (1980) • Блажэ Конескі (1981) • Нікіта Стэнеску (1982) • Агея (1983) • Андрэй Вазнясенскі (1984) • Яніс Рыцас (1985) | |
1986—1995 | Ален Гінзберг (1986) • Тадэвуш Ружэвіч (1987) • Дзесанка Максімовіч (1988) • Томас Шапкот (1989) • Хуста Хорхе Падрон (1990) • Іосіф Бродскі (1991) • Ферэнц Юхас (1992) • Генадзій Айгі (1993) • Тэд Х'юз (1994) • Егуда Аміхай (1995) | |
1996—2005 | Макота Аока (1996) • Адоніс (1997) • Лу Хуан (1998) • Іў Банфуа (1999) • Эдаарда Сангвінецці (2000) • Шэймас Хіні (2001) • Слаўка Міхаліч (2002) • Тумас Транстромер (2003) • Васка Граса Моўра (2004) • Уільям Стэнлі Мёрвін (2005) | |
2006—2015 | Нэнсі Марэхон (2006) • Махмуд Дарвіш (2007) • Фатас Арапі (2008) • Томаж Шаламун (2009) • Любамір Леўчаў (2010) • Матэя Матэўскі (2011) |
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
Генеалогія і некрапалістыка | ||||
|