Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны. праект «тарашкевіцай» знаходзіцца тут | 12 мая 2024 года У раздзеле 242 298 артыкулаў на беларускай мове |
Ці ведаеце вы, што…
- Адзіны ў свеце падводны пласціністы грыб расце ў верхнім басейне ракі Роўг у ЗША.
- Паводле генетычных даследаванняў сучасная буйная рагатая жывёла паходзіць ад васьмідзесяці тураў, прыручаных у Анатоліі і Сірыі.
- У многіх раёнах Аўстраліі сустракаюцца здзічэлыя коні.
- Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі пачаліся масавыя падараванні сялян чыноўнікам.
- Лідскі аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце.
- Беларускія спецслужбы дапамаглі літоўскім уладам затрымаць кіраўніка Камуністычнай партыі Літвы.
- Ужыванне трусінага малака можа дапамагчы людзям пасля трансплантацыі.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Сонечныя буры выклікалі палярныя ззянні (на фота) у нізкіх шыротах. (10 мая)
- У фінале чэмпіянату свету па снукеры перамогу атрымаў англічанін Кайрэн Уілсан. (6 мая)
- Амерыканская спявачка Мадонна дала ў Рыа-дэ-Жанэйра найвялікшы канцэрт за кар’еру. (4 мая)
- Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Чан’э-6» стартавала да Месяца. (3 мая)
Дзень у гісторыі
12 мая
- 996: У Кіеве асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
- 1057: Кніжнік Рыгор скончыў працу над «Астраміравым Евангеллем», адным з найстаражытнейшых помнікаў пісьменнасці Русі.
- 1182: Кнуд VI стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі Вальдэмара I.
- 1191: Англійскі кароль Рычард I Львінае сэрца ажаніўся ў Лімасоле з Берэнгарыяй Наварскай, дачкой наварскага караля Санча VI Мудрага.
- 1237: Ордэн мечаносцаў паводле булы Папы Рымскага Рыгора IX аб’яднаўся з Тэўтонскім ордэнам.
- 1364: Па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага ў Кракаве заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт.
- 1551: У Ліме адкрыты ўніверсітэт Сан-Маркас — першы ўніверсітэт у Амерыцы.
- 1881: Туніс становіцца французскім пратэктаратам.
- 1924: Пачалася 1-я Усебеларуская нарада архівістаў.
- 1968: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам).
Вікістужка
- 20 сакавіка 2024 — Агульная колькасць зарэгістраваных удзельнікаў Беларускай Вікіпедыі дасягнула 140 000.
- 27 лютага 2024 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 240 000-ы артыкул.
Тэмы
Вікіпраекты
Вікіслоўнік
Слоўнікі і тэзаўрусВікікнігі
Падручнікі і дапаможнікіВікіданыя
База ведаўВікіцытатнік
Зборнік цытатВікікрыніцы
База тэкставых крыніцВіківіды
Слоўнік біялагічных відаўВікінавіны
Свабодныя навіныВікісховішча
Мультымедыйныя файлыМетавікі
Каардынацыя Вікіпраектаў
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)