Пуштуны

Пуштуны (пушту: پښتانه‎), пуштун (پښتون), пуштунка (پښتنه) — іранскі этнас[2], які пражывае пераважна ў Пакістане ды Аўганістане[3]. Роднай мовай лічаць пушту і трымаюцца пуштунвалаю — традыцыйнага ладу жыцьця, які рэгулюе індывідуальныя і грамадзкія паводзіны. Паходжаньне пуштунаў канчаткова ня высьветленае, аднак гісторыкі знайшлі сьведчаньні пра старажытнае племя пухтаў у пэрыяд між II і I тысячагодзьдзем да н. э.[4][5], якія могуць быць іхнімі продкамі.

Пуштуны

Аўганскія пуштуны падчас дзённай малітвы
Саманазваپښتانه
Колькасьцьк. 49 млн (2009)[1]
Рэгіёны пражываньня
Мовыпушту
Рэлігіііслам

Колькасьць прадстаўнікоў народу ацэньваецца прыкладна ў 50 мільёнаў[1]; дакладную колькасьць вызначыць складана з-за таго, што перапісы насельніцтва ў Аўганістане ня ладзіліся з 1979 року. Большасьць пуштунаў жыве ў Пуштуністане — рэгіёне, падзеленым між Аўганістам і Пакістанам пасьля ўвядзеньня Брытаніяй лініі Д’юранда. Вялікая дыяспара пуштунаў пражывае таксама ў пакістанскіх правінцыях Сынд і Панджаб, у прыватнасьці, у Карачы ды Лагоры. У Пакістане пуштуны зьяўляюцца другім паводле велічыні этнасам, складаючы 15% насельніцтва, а ў Аўганістане складаюць ад 42 да 60% — найбольшы этнас.

За часам Дэлійскага султанату пуштунская дынастыя Лодзі ненадоўга зьмяніла папярэдніх кіраўнікоў Паўночнай Індыі, пакуль Бабур цалкам не зьмясьціў іх. Іншыя пуштуны змагаліся з Сэфэвідамі ды Маголамі да стварэньня ў пачатку XVIII стагодзьдзя незалежнай дзяржавы[6], якая паўстала ў выніку рэвалюцыі Мірвайс-хана і заваёваў Ахмэд-шаха Абдалі[7]. У XIX—XX стагодзьдзях падчас Вялікай гульні значную ролю адыграла дынастыя Баракзаяў, паколькі іхнія ўладаньні апынуліся ў сфэры інтарэсаў Брытанскай і Расейскай імпэрыяў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пуштунысховішча мультымэдыйных матэрыялаў