Рэн (хімічны элемэнт)

Рэн (па-лацінску: Rhenium), Re — хімічны элемэнт VII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 75. Сьветла-шэры мэтал. Займае 78-е месца сярод іншых элемэнтаў паводле распаўсюджанасьці (7·10-8% па масе). Звычайна сустракаецца як дамешак у мінэралах іншых элемэнтаў — малібдэніце і калумбіце.

Рэн


Re

Выгляд
сьветла-шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарРэн, Re, 75
Катэгорыя элемэнтумэтал
Група, пэрыяд, блёкVII, 6, d
Адносная атамная маса186.207[1] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Xe] 4f14 5d5 6s2
Электронаў у абалонцы2, 8, 18, 32, 13, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фазацьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)21,02 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня3180 °C
Уласьцівасьці атама

Адкрыты ў 1925 годзе нямецкімі фізікахімікамі мужам і жонкай В. і І. Ноддак. Назва ад лац. Rhenus — р. Райн[2].

Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасьць і зносаўстойлівасьць (компасы, катоды, тэрмапары, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальваньня (сплаў вальфраму з рэнам). Антыкаразійнае пакрыцьцё (рэнаваньне). Каталізатар хімічных працэсаў (атрыманьне бэнзіну з высокім актанавым лікам).

Ізатопы

ІзатопNHt1/2Тып радыеактыўнасьціЭнэргія распаду МэВПрадукт распаду
185Re37,4%-(α)2.1947181Ta
187Re62,6%5·1010 гадоў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэн (хімічны элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў