Цыркон (элемэнт)

хімічны элемэнт з атамным нумарам 40

Цырко́н (па-лацінску: Zirconium), Zr — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 40. Бліскучы мэтал, падобны на сталь. Асноўныя радовішчы — у Індыі, Аўстраліі, ЗША, Украіне, Казахстане, Бразыліі, Шры Ланцы[1]. Утрыманьне ў Зямной кары складае 1,3·10-4 паводле масы. Штогадовая вытворчасьць складае каля 7000 тон[1]. Цыркон даступны з камэрцыйных крыніц, таму выдзяленьне ў лябараторыі звычайна не патрабуецца[2]. Упершыню выяўлены нямецкім хімікам Марцінам Кляпротам у 1789 годзе, Ёнс Якаб Бэрцэліюс выдзяліў чысты цыркон у 1824 годзе. Назва цыркон паходзіць ад пэрс. zargun‎, што абазначае падобны на золата[3] ці колеру золата[1]. Сечыва захопу цеплавых нэўтронаў складае 0,184 барн. На паветры ўстойлівы да карозіі з-за аксіднай стужкі на паверхні. Гарыць у паветры, калі падпальваецца[1].

Ітар ← Цыркон → Ніоб
Ti

Zr

Hf
Выгляд
срабрыста-белы
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарЦыркон, Zr, 40
Катэгорыя элемэнтуПераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк4, 5, d-блёк
Адносная атамная маса91,224(2) г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Kr] 4d2 5s2
Электронаў у абалонцы2, 8, 18, 10, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць(0 °C, 101 325 Па)
6,511 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл.5,8 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня2128 K, 1855 °C, ​3371 °F
Тэмпэратура кіпеньня4682 K, 4409 °C, ​7968 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня20,5 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня591 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць(25 °C) 25,36 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa1101001 k10 k100 k
at T/K263928913197357540534678
Структура крышталічнай кратыhexagonal close-packed
Магнэтызмпарамагнэтык
Электрычны супор421 (пры 20 °C)Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 22,7 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня(25 °C) 5,7 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку (лінейная)(20 °C) 3800 м/с
Модуль Юнга88 ГПа
Модуль зруху33 ГПа
Модуль пругкасьці91,1 ГПа
Каэфіцыент Пуасона0,34
Цьвёрдасьць Моаса5,0
Цьвёрдасьць Вікерса820—1800 МПа
Цьвёрдасьць Брынэля638—1880 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня4, 3, 2, 1, −2
Электраадмоўнасьць1,33
Энэргіі іянізацыі1-я: 640,1 кДж·моль−1
2-я: 1267 кДж·моль−1
3-я: 2236 кДж·моль−1
Атамны радыюс155 пм
Атамны радыюс (разл.)160 пм
Кавалентны радыюс175±7 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса252 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-67-7
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы цыркону
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
88Zrsyn83.4 dε0,764588Y
90Zr51,4590Zr - стабільны ізатоп з 50 нэўтронамі
91Zr11,2291Zr - стабільны ізатоп з 51 нэўтронамі
92Zr17,1592Zr - стабільны ізатоп з 52 нэўтронамі
94Zr17,3894Zr - стабільны ізатоп з 54 нэўтронамі
96Zr2,896Zr - стабільны ізатоп з 56 нэўтронамі

Прымяняецца для легіраваньня сталі; пры вырабе рэактыўных рухавікоў, хірургічнага рыштунку.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Mccutchan E. A., Sonzogni A. A. Nuclear Data Sheets for A = 88 // Nuclear Data Sheets. — 2014. — Vol. 115. — P. 135. — DOI:10.1016/j.nds.2013.12.002

Вонкавыя спасылкі

Цыркон (элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў