Крыптон

хімічны элемэнт

Крыптон (па-лацінску: Krypton) Kr — хімічны элемэнт 18 групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 36. Упершыню выдзелены брытанскімі хімікамі Ўільямам Рамзаем і Морысам Травэрсам (Morris Travers) 30 мая 1898 году ў рэчыве, якое засталося пасьля таго, як вадкае паветра амаль выкіпела. Крыптон уваходзіць у склад паветра прыкладна ў прапорцыі 1 частка на мільён. Таксама высьветлена, што крыптон уваходзіць у склад атмасфэры Марса ў прапорцыі 0,3 частак на мільён. Назва паходзіць ад грэцкага «kryptos» (схаваны), з-за цяжкасьці атрыманьня. Інэртны газ. Крыптон адметны сваімі яркімі зялёнай і аранжавай спэктральнымі лініямі. У прыродзе сустракаюцца шэсьць стабільных ізатопаў крыптона. Існуюць таксама 30 радыёактыўных ізатопаў і ізамэраў. Спэктральныя лініі крыптону лёгка атрымліваюцца і некаторыя зь іх вельмі вострыя. У 1960 годзе прынятае міжнароднае пагадненьне, каб фундамэнтальная адзінка даўжыні, мэтар, была вызначаная праз аранжава-чырвоную лінію ізатопа крыптона 86Kr. Такім чынам быў заменены папярэдні эталён мэтра, які знаходзіўся ў Парыжы і ўяўляў сабой рэйку з плятына-ірыдыевага стопку. У кастрычніку 1983 году мэтар, які да гэтага азначаўся як адна дзесяцімільённая квадранту палярнага пэрымэтра Зямлі, быў зьменены Міжнародным бюро мераў і вагаў у якасьці даўжыні, якую праходзіць сьвятло ў вакуўме за 1/299792458 частку сэкунды. Цьвёрды крыптон — белае крышталічнае рэчыва з кубічнай кратай, звычайнай для «рэдкіх газаў». Агульнапрынята, што крыптон адносіцца да рэдкіх газаў, якія звычайна не ўтвараюць злучэньняў зь іншымі элемэнтамі. Нягледзячы на гэта, некалькі злучэньняў крыптона ўсё ж існуюць. Быў атрыманы дыфтарыд крыптона (KrF2)масай каля граму. Ён можа быць сынтэзаваны некалькімі шляхамі.

Бром ← Крыптон
Ar

Kr

Xe
Выгляд

Крыптон зьяўляецца бясколерным газам, але ў высоканапружаным электрычным полі ён выпраменьвае белае сьвячэньне.
Крыптон зьяўляецца бясколерным газам, але ў высоканапружаным электрычным полі ён выпраменьвае белае сьвячэньне.
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарКрыптон, Kr, 36
Катэгорыя элемэнтуІнэртныя газы
Група, пэрыяд, блёк18, 4, p
Адносная атамная маса83,8 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ar] 3d10 4s2 4p6
Электронаў у абалонцы2 8 18 8
Фізычныя ўласьцівасьці
Колербяз колеру
ФазаГаз
Шчыльнасьць (пры п. т.)3,733·10-3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня115,79 K, -157,36 °C, -251,25 °F
Тэмпэратура кіпеньня119,93 K, -153,22 °C, -243,80 °F
Крытычны пункт209,41 K, 5,50 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня1,638 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня9,08 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць(25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa1101001 k10 k100 k
at T/K59,1565,1573,7584,2598,55119,55
Структура крышталічнай кратыface-centered cubic
Магнэтызмдыямагнэтык
Цеплаправоднасьць(300 K) 0,00943 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку1120 м/с
Уласьцівасьці атама
Электраадмоўнасьць3.00
Энэргіі іянізацыі1-я: 1350,8 кДж·моль−1
2-я: 2350,4 кДж·моль−1
3-я: 3565 кДж·моль−1
Кавалентны радыюс112 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса197 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7439-90-9
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы крыптона
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
78Kr0,3578Kr зьяўляецца стабільным пры 42 нэўтронах
80Kr2,2880Kr зьяўляецца стабільным пры 44 нэўтронах
82Kr11,5882Kr зьяўляецца стабільным пры 46 нэўтронах
83Kr11,4983Kr зьяўляецца стабільным пры 47 нэўтронах
84Kr57,0084Kr зьяўляецца стабільным пры 48 нэўтронах
86Kr17,3086Kr зьяўляецца стабільным пры 50 нэўтронах

Напаўняльнік электрычных лямпачак напальваньня (лепшы, у пляне ўзаемадзеяньня з вальфрамам, за азот ці аргон), газаразрадных трубак. Таксама крыптон выкарыстоўваецца ў фотаўспышках для высокахуткаснай фатаграфіі. Радыёактыўны ізатоп 85Kr выкарыстоўваецца ў мэдыцыне як крыніца бэта-выпрамяненьня. Адно з прымяненьняў ізатопа крыптона 85Kr — хімічны аналіз. Выкарыстаньне крыптону абмежаванае з-за ягонага высокага кошту. У 2004 годзе кошт крыптону складаў каля 690 даляраў ЗША за 100 літраў.

Літаратура

  • Крыптон // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 519.
  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

Крыптонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў