Гепатыт

Гепатыт (грэч. ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Гепатыт
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
МКХ-10K75.975.9
МКБ-10-КМK73.9
МКХ-9573.3573.3
МКБ-9-КМ570[1][2], 571.4[1][2], 571.40[1][2] і 571.41[1][2]
DiseasesDB20061
MedlinePlus001154
MeSHD006505
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Прычыны

Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.

Праявы

Пажаўценне вачэй пры гепатыце

Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў вачэй.

Віды

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне  (англ.) заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В  (англ.). Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[3]1982 года)[4].

Беларусь

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны[5]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[6]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[7]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[8]. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных[9].

Гл. таксама

  • Вірусны гепатыт
  • Сіндром Жыльбера

Зноскі

  • Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Алена Ліхач, БелТА. (18 верасня 2008). Трэць насельніцтва планеты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В (42 (98) ed.). Краіна здароўя. pp. 4. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |edition= (даведка)
  • Кожны трэці жыхар планеты заражаны гепатытам. Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  • Асцярожна: гепатыт. Радыё «Свабода». 20 мая 2010. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  • Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў. БелТА. 19 ліпеня 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. БелТА. 26 сакавіка 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Святлана Барысенка. (24 студзеня 2012). Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная? (газета) (14 (27129) ed.). Звязда. pp. 7. ISBN 1990-763x. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |edition= (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)(недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)