Хвароба Шагаса

Хвароба Шагаса /ˈɑːɡəs/ ці амерыканскі трыпанасамоз — трапічная паразітарная хвароба, якая выклікаецца прасцейшымі Trypanosoma cruzi.[3] Найчасцей пераносіцца насякомымі пад назвай трыатамавыя клапы.[3] Сімптомы змяняюцца на працягу хваробы. На першай стадыі хваробы сімптомы не прысутнічаюць ці нязначныя і могуць уключаць: ліхаманку, напуханне лімфатычных вузлоў, галаўны боль ці мясцовыя пухліны ў месцы ўкуса.[3] Праз 8–12 тыдняў хворыя пераходзяць у хранічную фазу захворвання, у 60–70% далейшыя сімптомы не з’яўляюцца.[4][5] У астатніх 30–40% людзей развіваюцца далейшыя сімптомы на працягу 10-30 гадоў пасля першаснага заражэння.[5] Яны ўключаюць павелічэнне жалудачкаў сэрца ад 20 да 30%, што вядзе да сардэчнай недастатковасці.[3] Таксама можа назірацца павелічэнне стрававода ці павелічэнне тоўстай кішкі у 10% хворых.[3]

Хвароба Шагаса
Photomicrograph of Giemsa-stained Trypanosoma cruzi
Photomicrograph of Giemsa-stained Trypanosoma cruzi
МКХ-10B57.57.
МКБ-10-КМB57.3, B57.2, B57.0, B57, B57.1, B57.4 і B57.5
МКХ-9086086
МКБ-9-КМ086.2[1][2]
DiseasesDB13415
MedlinePlus001372
eMedicinemed/327 
MeSHD014355
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыніцы і дыягностыка

T. cruzi звычайна распаўсюджваецца сярод людзей і іншых сысуноў праз крывасосных трыатамавых клапоў падсямейства Triatominae.[6] Гэтыя насякомыя вядомыя пад шэрагам мясцовых назваў, у тым ліку: vinchuca у Аргенціне, Балівіі, Чылі і Парагваі, barbeiro (цырульнік) у Бразіліі, pito у Калумбііi, chinche у Цэнтральнай Амерыцы і chipo у Венесуэле. Хвароба таксама можа распаўсюджвацца праз пераліванне крыві, трансплантацыю органаў, спажыванне забруджанай паразітамі ежы і ад маці да плода.[3] Ранняя дыягностыка хваробы праводзіцца шляхам знаходжання паразіта ў крыві з дапамогай мікраскопа.[5] Хранічная хвароба дыягнастуецца шляхам пошуку антыцелаў для T. cruzi у крыві.[5]

Прафілактыка і лячэнне

Прафілактыка ў асноўным уключае знішчэнне трыатамавых клапоў і пазбяганне іх укусаў.[3] Іншыя прафілактычныя меры ўключаюць скрынінг крыві для пераліванняў.[3] Паводле дадзеных за 2013 г., вакцына яшчэ не распрацаваная.[3] Інфекцыя на ранніх стадыях лечыцца з дапамогай прэпаратаў бензнідазол ці ніфуртымокс.[3] Яны амаль заўсёды спрыяюць выздараўленню на ранняй стадыі, але чым больш працяглы час чалавек мае хваробу Шагаса, тым менш эфектыўныя прэпараты.[3] У выпадку ўжывання для лячэння хранічнай хваробы лекі могуць адтэрмінаваць ці папярэдзіць з’яўленне сімптомаў апошняй стадыі.[3] Бензнідазол і ніфуртымокс выклікаюць часовыя пабочныя эфекты максімум у 40% хворых[3],у тым ліку пашкоджанне скуры, нейратаксічнасць і раздражненне стрававальнай сістэмы.[4][7][8]

Эпідэміялогія

Па ацэнках, прыблізна ад 7 да 8 мільёнаў чалавек, у асноўным у Мексіцы, Цэнтральнай Амерыцы і Паўднёвай Амерыцы маюць хваробу Шагаса.[3] Яна выклікае прыблізна 12 500 смерцяў у год, згодна з дадзенымі на 2006 г.[4] Большасць хворых бедныя, [4] і не ўсведамляюць, што інфікаваныя.[9] З-за шырокамаштабнага перасялення насельніцтва павялічваюцца тэрыторыі знаходжання хваробы Шагаса, цяпер яны ўключаюць многія краіны Еўропы і ЗША.[3] Гэтыя тэрыторыі таксама павялічваліся да 2014 г.[10] Гэтая хвароба была ўпершыню апісаная ў 1909 г. Карлусам Шагасам, у гонар якога яна названая.[3] Яна ўплывае больш чымсьці на 150 жывёл.[4]

Бібліяграфія