Алганкінскія мовы

Алганкінскія мовы — група індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі. Уключае 42 самастойныя мовы. Звычайна адносіцца да больш шырокай сям'і алгскіх моў.

Алганкінскія мовы
Таксонсям'я
ПрарадзімаПаўночная Амерыка
Статусагульнапрызнаны
АрэалПаўночная Амерыка
Класіфікацыя
Катэгорыяіндзейскія мовы
indigenous language[d]
Індзейскія мовы[d]
Алгскія мовы
Алганкінскія мовы
Склад
усходнія, цэнтральныя, раўнінныя
Коды моўнай групы
ISO 639-2alg
ISO 639-5alg
Алганкінскія мовы ў Паўночнай Амерыцы

Паходжанне

Прыхільнікі існавання адзінай протаалганкінскай мовы высоўваюць гіпотэзу, што яна склалася на тэрыторыі на захад і поўдзень ад Вялікіх азёр каля 3000 - 2500 гадоў таму. Часткова гэта падцвярджаяцца генетычнымі даследаваннямі, якія выявілі сувязь усходніх алганкінаў з сіў, а чарнаногіх — са старажытнейшымі насельнікамі ўсходніх схілаў Скалістых гор. У выніку пазнейшых міграцый носьбіты алганкінскіх моў насялілі ўсходнюю частку сучасных ЗША і Канады, а таксама Вялікія раўніны.

Класіфікацыя

Вылучаюць 3 асноўныя галіны алганкінскіх моў:

Фанетыка

У алганкінскіх мовах назіраюцца значныя адрозненні ў фанетычным складзе. Большасць алганкінскіх моў налічвае ад 4 да 7 галосных гукаў з рознай даўжынёй гучання. У мове аджыбвэ назіраюцца істотныя адрозненні ў вымаўленні ротавых і носавых галосных. Зычныя гукі падзяляюцца на звонкія, глухія, свісцячыя і выбухныя. Яны могуць вымаўляцца проста або з прыдыханнем.

Спасылкі