Алексіс Цыпрас

Алексіс Цыпрас (грэч. Αλέξης Τσίπρας; нар. 28 ліпеня 1974 года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.

Алексіс Цыпрас
грэч. Αλέξης Τσίπρας
прэм’ер-міністр Грэцыі
26 студзеня 2015 — 27 жніўня 2015
ПапярэднікАнтоніс Самарас
ПераемнікБасілікі Тану-Хрыстафілу
дэпутат Парламента Грэцыі[d]
10 лютага 2008 — 29 чэрвеня 2023
лідар апазіцыі Грэцыі[d]
21 чэрвеня 2012 — 25 студзеня 2015
ПапярэднікАнтоніс Самарас
ПераемнікАнтоніс Самарас
прэм’ер-міністр Грэцыі
21 верасня 2015 — 8 ліпеня 2019
ПапярэднікБасілікі Тану-Хрыстафілу
ПераемнікКірыякас Міцатакіс
дэпутат Парламента Грэцыі[d]
20 верасня 2015 — 29 чэрвеня 2023
лідар апазіцыі Грэцыі[d]
8 ліпеня 2019 — 29 чэрвеня 2023
ПапярэднікКірыякас Міцатакіс
Нараджэнне28 ліпеня 1974(1974-07-28)[1][2] (49 гадоў)
Імя пры нараджэннігрэч. Αλέξης Τσίπρας
ЖонкаПерыстэра Бацыяна[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, інжынер у цывільным будаўніцтве
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.

У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.

У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.

Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.

Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі[3].

Зноскі

  • [1]
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)