Алкагалізм

Алкагалізм — наркатычная залежнасць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжывання алкагольных напояў (псіхічная і фізічная залежнасць) і алкагольным (хімічным) пашкоджаннем унутраных органаў. Пры алкагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта ўнутранага «Я».

Алкагалізм
Музыкант, які падтрымлівае п’яную ўдзельніцу балю. (выява на антычнай вазе)
Музыкант, які падтрымлівае п’яную ўдзельніцу балю. (выява на антычнай вазе)
МКХ-10F10.10.
МКХ-9303
OMIM103780
DiseasesDBalcoholism
MedlinePlus000944
MeSHD000437
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азначэнне алкаголік лічаць дэгуманізавальным, паталагізавальным і неэтычным. Да людзей хворых на алкагалізм лепей ужываць азначэнне чалавек з алкагольнай залежнасцю або чалавек, які цярпіць на алкагольную залежнасць. Важна, каб у такім азначэнні галоўным словам было «чалавек», толькі потым дыягназ.[крыніца?]

Праявы

Хваробай паражаюцца галаўны мозг (амнезія, галюцыноз, дэпрэсія, псіхоз, энцэфалапатыя  (англ.) і эпілепсія), кроў (малакроўе), нервы (полінеўрапатыя  (англ.)), падстраўнікавая залоза (панкрэатыт), печань (жаўтуха, тлушчавая дыстрафія і цыроз), скура (язва), страўнік (гастрыт), сэрца (інфаркт і міякардыядыстрафія  (англ.)) і яечкі (імпатэнцыя)[1].

Беларусь

Станам на 16 красавіка 2013 года ў Беларусі на адмысловым уліку стаяла каля 270 тысяч залежных ад алкаголю людзей[2].

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі