Амедэа Авагадра

Амедэ́а Авага́дра (граф італ.: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізік і хімік.

Амедэа Авагадра
Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto
Дата нараджэння9 жніўня 1776(1776-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці9 ліпеня 1856(1856-07-09)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
ЖонкаFelicita Mazzé[d]
Род дзейнасціфізік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфераХімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы якЗакон Авагадра
Член у
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю, затым вывучаў фізіку і матэматыку. Член-карэспандэнт (1804), ардынарны акадэмік (1819), а затым дырэктар аддзялення фізіка-матэматычных навук АН у Турыне. У 1806-19 гадах выкладчык фізікі ўніверсітэцкага ліцэя, у 1820-22 і 1834-50 гадах прафесар Турынскага ўніверсітэта. Навуковыя працы Авагадра прысвечаны розным галінам фізікі і хіміі (электрычнасць, электрахімічная тэорыя, удзельныя цеплаёмістасці, капілярнасць, атамныя аб'ёмы, наменклатура хімічных злучэнняў і інш.). У 1811 годзе Авагадра прапанаваў гіпотэзу, згодна з якой малекулы простых газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў. На аснове гэтай гіпотэзы Авагадра даў фармулёўку аднаго з асноўных законаў ідэальных газаў (закон Авагадра) і спосаб вызначэння атамных і малекулярных мас. Малекулярная гіпотэза Авагадра не была прынятая большасцю фізікаў і хімікаў 1-й паловы 19 ст. Ад імя Авагадра названая ўніверсальная пастаянная (лік Авагадра) — лік малекул у 1 моле ідэальнага газу. Авагадра — аўтар арыгінальнага 4-томнага курсу фізікі, які з'яўляецца першым кіраўніцтвам па малекулярнай фізіцы, які ўключае таксама элементы фізічнай хіміі.

Зноскі

  • а б в Avogadro, Amedeo, Conte di Quaregna // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 66.
  • а б Авогадро Амедео // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)