Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада

Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (яп.: 政令指定都市 Сэйрэй сітэй тосі) — японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.

СапараХакадатэАсахікаваАомарыХатынохэМарыёкаСэндайАкітаЯмагатаКарыямаІвакіМітоЦукубаУцуноміяМаэбасіТакасакіІсэсакіОтаСайтамаКавагоэКумагаяКавагутыТакарадзаваКасукабэСокуКасігаяТыбаФунабасіКасіваЯкагамаКавасакіЯкосукаХірацукаАдавараТыгасакіСагаміхараАцугіЯматаНіігатаНагаокаДзёэцуТаямаКанадзаваФукуіКофуНаганаМацумотаГіфуСідзуокаХамамацуНумадзуФудзіНагояТаёхасіАкадзакіІтыноміяКасугаіТаётаЦуЁкаіціОцуКіётаОсакаСакаіКісівадаТаёнакаСуйтаТакацукіХіракатаІбаракіЯоНеягаваХігасіёсакаКобэХімедзіАмагасакіАкасіНісіноміяКакагаваТакарадзукаНараВакаямаТаторыАкаямаКурасікіХірасімаКурэФукуямаСіманасекіТакамацуМацуямаКотыКітакюсюФукуокаКурумэНагасакіСасебаКумамотаОітаМіядзакіКагосіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.

У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны (яп.: ку), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).

Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).

Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.

Спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада

Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзілася 19 гарадоў, вызначаных указамі ўрада[1]:

РэгіёнПрэфектураНазваДата
прызначэння
НасельніцтваПлошча,
км²
Хакайда Сапара1 красавіка 19721 896 2071 121,12
ТахокуМіягі Сэндай1 красавіка 19891 060 263785,85
КантоСайтама Сайтама1 красавіка 20031 220 710217,49
Тыба Тыба1 красавіка 1992960 566272,08
Канагава Іакагама1 верасня 19563 681 279437,38
Кавасакі1 красавіка 19721 420 329142,70
Сагаміхара1 красавіка 2010714 179328,83
ЦюбуНіігата Ніігата1 красавіка 2007811 876726,10
СідзуокаСідзуока1 красавіка 2005715 8271 411,82
Хамамацу1 красавіка 2007807 8281 558,04
Айты Нагоя1 верасня 19562 259 762326,43
КінкіКіёта Кіёта1 верасня 19561 464 890827,90
Осака Осака1 верасня 19562 668 113223,00
Сакаі1 красавіка 2006838 995149,99
Хіёга Кобэ1 верасня 19561 538 840552,26
ЦюгокуАкаяма Акаяма1 красавіка 2009705 420789,92
Хірасіма Хірасіма1 красавіка 19801 181 057905,41
КюсюФукуока Кітакюсю1 красавіка 1963981 129488,78
Фукуока1 красавіка 19721 461 631341,70

Зноскі

Спасылкі