Гартэнзія

Гартэ́нзія, гідрангія[3] (Hydrangea) — род кветкавых раслін сямейства Гартэнзіевыя (Hydrangeaceae).

Гартэнзія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrangea L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24194
NCBI  23109
EOL  40082
IPNI  30010546-2
FW  54631

Батанічнае апісанне

Кусты вышынёй 1—3 м, некаторыя віды — невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, даўжынёй 5—20 см. Кветкі белага колеру, у шчыткападобных або мяцёльчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Вільгацелюбівыя расліны. Цвітуць у чэрвеніжніўні. Размнажаюцца насеннем, садовыя формы — адводкамі, чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. Усе часткі расліны з'яўляюцца атрутнымі[4].

Віды

Род налічвае 35[3] (52[5]) відаў. Некаторыя з іх:

  • Hydrangea arborescens L. — Гартэнзія дрэвападобная
  • Hydrangea bretschneideri Dippel — Гартэнзія Брэтшнейдэра
  • Hydrangea macrophylla (Thunb.) Ser. — Гартэнзія буйналістая
  • Hydrangea paniculata Siebold — Гартэнзія мяцёльчатая
  • Hydrangea xanthoneura Diels

Існуе шэраг садовых форм, у тым ліку гартэнзія стэрыльная (Hydrangea arborescens sterilis)[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі