Карл IV Люксембургскі

Карл IV (ням.: Karl IV., чэшск.: Karel IV.; 14 мая 1316, Прага — 29 лістапада 1378, Прага) — кароль Германіі з 11 ліпеня 1346, кароль Чэхіі з 26 жніўня 1346 пад імем Карал I (каранаваны 2 верасня 1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 красавіка 1355.

Карл IV
ням.: Karl IV., чэшск.: Karel IV.
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
5 красавіка 1355 — 29 лістапада 1378
Каранацыя5 красавіка 1355, Латэранскі сабор, Рым, Італія
ПапярэднікЛюдвіг IV
ПераемнікЖыгімонт
кароль Германіі
11 ліпеня 1346 — 29 лістапада 1378
Каранацыя26 лістапада 1346, Бон
паўторная каранацыя:
25 ліпеня 1349, Ахен
ПапярэднікЛюдвіг IV
ПераемнікВенцель
кароль Чэхіі
26 жніўня 1346 — 29 лістапада 1378
(пад імем Карал I)
Каранацыя2 верасня 1347, Прага
ПапярэднікЯн Сляпы Люксембургскі
ПераемнікВацлаў IV
Нараджэнне14 мая 1316(1316-05-14)
Прага, Чэхія
Смерць29 лістапада 1378(1378-11-29) (62 гады)
Прага, Чэхія
Месца пахавання
РодЛюксембургі
Імя пры нараджэнніВацлаў
БацькаЯн Люксембургскі
МаціЕлізавета (Элішка) Чэшская
Жонка1-я: Бланка Валуа
2-я: Ганна Пфальцкая
3-я: Ганна Швайдніцкая
4-я: Елізавета Памеранская
ДзеціАд 1-га шлюбу:
дочкі: Маргарыта, Катрын
Ад 2-га шлюбу:
сын: Венцэль
Ад 3-га шлюбу:
сын: Вацлаў (Венцэль)
дачка: Елізавета
Ад 4-га шлюбу:
сыны: Жыгімонт, Іаган, Карл, Генрых
дочкі: Ганна, Маргарыта
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Дзейнасцьсуверэн, пісьменнік, палітык, манарх
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферадзяржаўная служба[d][1], палітыка[1], ваенная справа[1], права[1], сістэма адукацыі[d][1], архітэктура[1] і літаратура[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын чэшскага караля Іаана Сляпога з Люксембургскай дынастыі і князёўны Элішкі Пржэмыслаўны, нарадзіўся ў 1316 годзе ў Празе, пры нараджэнні быў названы Вацлаў/Венцэль (чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, руск.: Вячаслаў). Выхоўваўся ў Парыжы. У 15-летнім узросце (1331) быў прызначаны намеснікам у створаным яго бацькам каралеўстве ў Паўночнай Італіі і сутыкнуўся там з супраціўленнем і інтрыгамі. У 18 гадоў (1334) стаў намеснікам бацькі ў Чэхіі. З прычыны выгнання яго брата Іагана з Ціроля і часовага кіравання Карлам гэтай краінай, на якую меў віды Баварскі дом, узнік глыбокі разлад паміж Вітэльсбахамі і Люксембургамі, які прывёў да шэрагу войн.

З імем Карла звязаны «залатое стагоддзе» Чэхіі. Ён добра ведаў чэшскую мову, клапаціўся пра развіццё гарадоў і шмат увагі надаваў сельскай гаспадарцы. Карл завёз у Чэхію вінаградную лазу з Бургундыі і слівавыя дрэвы з Латарынгіі, уладкаваў вадаёмы для гадоўлі рыб: так з'явіліся знакамітыя чэшскія карпы.

Карл застаўся ў гісторыі як аўтар першай у сярэдневяковай Еўропе свецкай аўтабіяграфіі і ініцыятар складання новай гістарычнай хронікі.

Абранне каралём

Яшчэ пры жыцці імператара Людвіга IV Баварскага, Карл, з дапамогай Папы Клімента VI, дамогся абрання пяццю курфюрстамі германскім каралём. Пры гэтым ён пайшоў на падпісанне абмежавальных умоў, у выкананні якіх прымушаны быў прынесці клятву Папе ў Авіньёне. Тым не менш, пасля смерці імператара (1347) Карлу не атрымалася адразу ўзысці на імперскі трон. Па пачыне Вітэльсбахаў быў абраны каралём Эдуард III англійскі, калі ж той адмовіўся — маркграф мейсенскі Фрыдрых II Суровы, затым граф Гюнтэр фон Шварцбург, які неўзабаве цяжка захварэў, пагадзіўся адрачыся за грошы, і памёр. 25 ліпеня 1349 Карл IV паўторна каранаваўся ў Ахене. З Вітэльсбахамі Карл IV прымірыўся жаніцьбай на Ганне, дачцэ курфюрста пфальцкага, і абяцаннем пасялення іх у Брандэнбургу дзе ён сам, тым часам, апекваў Лжэ-Вальдэмара.

Карл IV пайшоў на вялікія саступкі князям. У Залатой буле 1356 года курфюрсты атрымалі амаль суверэнныя правы ў сваіх княствах. Парадкаванне абрання на прастол ухіліла ўмяшанне Папы пры выбарах, што выклікала разлад з авіньёнскім дваром. Канфлікт з Папай быў уладжаны дараваннемдзесяціны і выданнем так званай каралінскай булы для абароны льготаў духавенства.

Значнай заслугай Карла IV стала заснаванне саюзаў земскага свету.

Паходы ў Італію

Два разу Карл IV здзяйсняў паходы ў Італію: у 1354 годзе, каб каранавацца ў Мілане каралём і ў Рыме імператарам (1355), у другі раз — у інтарэсах Папы, для вайны з міланскімі Вісконці. Але пра развіццё свайго спадчыннага ўладання, Чэхіі, Карл клапаціўся больш, чым пра імперыю.

Пабудаваны Карлам замак Карлштэйн.

Пасланы Карлам у якасці палоннага ў Авіньён, Кола ды Рыенца пагадніўся з Інакенціем VI, і вярнуўся ў Італію ўвосень 1353 года як прадстаўнік пантыфіка, каб супрацоўнічаць з іспанскім кардыналам, але смог толькі здабыць ганебную смерць на прыступках Капітолія. Гібан пісаў пра гэта: «Капітолій стаяў зараз на крыві Рыенцы, калі Карл IV спусціўся з Альп, каб каранавацца каронай Італіі і Імперыі».

Петрарка верыў у Карла IV, але затым глыбока ў ім расчараваўся. Карл быў каранаваны ў Рыме кардыналам Остыі ў велікодны дзень 1355 года, а затым вярнуўся ў Прагу, як пісаў паэт: «з каронай, якую ён атрымаў без адзінага ўдару мяча, з кашалём, поўным манет, які ён прывёз пустым; але з малой славай за добрыя справы, і з вялікай ганьбай за зневажэнне імператарскай велічы. О! калі б твой прадзед і дзед сустрэлі цябе на альпійскім перавале, што б яны сказалі, ты падумаў? Імператар рымлян па імі, па праўдзе ты ўсяго толькі кароль багемскі»[3].

Кіраванне ў Германіі

Помнік Карлу IV у Карлава Моста ў Празе.

Дваранству ў гарадах ён даў шмат палёгак; у 1350 годзе выдаў новае ўкладанне, якое, аднак, пазней прымушаны быў адмяніць, заахвочваў горназаводства і земляробства, зрабіў Влтаву да Эльбы суднаходнай, пабудаваў у Празе «новы горад» (Новае места), Градчаны, і знакаміты пражскі Карлаў мост, заснаваў там архібіскупства і ў 1348 годзе першы ў імперыі ўніверсітэт (на ўзор парыжскага), прыцягнуў у Прагу вялікую колькасць мастакоў і рамеснікаў.

Праз першую сваю жонку, са згоды Вітэльсбахаў, забяспечыў сабе вялікую частку Верхняга Пфальца; праз другую жонку, Ганну Яворскую, набыў княствы Явор і Свідніца (1368); годам раней ён купіў Лужыцкую зямлю. Майстэрска скарыстаўшыся разладамі ў доме Вітэльсбахаў, Карл здолеў дамагчыся завяшчанні сабе брадэнбургскай маркі маркграфамі Людовікам і Атонам (1368), а неўзабаве пасля таго (1373) пакінуты адзін у жывых Атон, за ўзнагароду, павінен быў адмовіцца ад маркі.

За вялікія сумы грошай і пасля доўгіх высілкаў Карл IV дамогся абрання свайго сына Венцэля сваім пераемнікам (1376). Вялікія выдаткі Карла IV прымушалі яго абкладаць цяжкімі падаткамі і закладваць імперскія гарады, што павяло да заснавання швабскага гарадскога саюза (1376). Паміраючы ў Празе, Карл пакінуў Чэхію, Сілезію і рымскую карону Венцэлю, Брандэнбург — Жыгімонту, Лужыцкія землі — Іагану, трэцяму са сваіх сыноў.

Шлюбы і дзеці

Зноскі

  • Edmund G. Gardner. Saint Catherine of Siena. Study in the religion, literature and history of the 14th century in Italy. — NY, 1907.
  • Літаратура

    • Pelzel. Lebensgeschichte Kaiser Karls IV. — Прага, 1780.
    • Deutsche Reichstagsakten unter König Wenzel. / Ю. Вейцзеккер. — Мюнхен, 1867.
    • Scholz. Die Erwerbung der Mark Brandenburg durch Karl IV. — Бреслау, 1874.
    • Friedjung. Kaiser Karl IV und sein Anteil am geistigen Leben seiner Zeit. — Вена, 1876.
    • Bohmer. Regesten des Kaiserreichs unter Karl IV, 1346—78. / Ред. Хубер. — Инсбрук, 1877; дополнения — 1890.
    • Werunsky, Emil. Geschichte Kaiser Karls lV und seiner Zeit. — Тт. I—III. — Инсбрук, 1880—1892.
    • Acta Karoli IV imperatoris inedita. / Ф. Ф. Циммерман. — Инсбрук, 1891.

    Гл. таксама

    • Пулкава — афіцыйны храніст эпохі Карла IV.

    Спасылкі


    Папярэднік
    Людвіг IV
    кароль Германіі
    13461347, 13491376
    Пераемнік
    Венцэль
    імператар Свяшчэннай
    Рымскай імперыі

    13551378
    Папярэднік
    Ян Люксембургскі
    кароль Чэхіі
    13461378
    Папярэднік
    Ян Люксембургскі
    герцаг Люксембурга
    13461353
    Пераемнік
    Венцэль I
    Папярэднік
    Ян Люксембургскі
    маркграф Маравіі
    13461378
    Пераемнік
    Ян Індржых
    Папярэднік
    Атон V
    маркграф Брандэнбурга
    13731378
    Пераемнік
    Жыгімонт
    Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
    800814840843855875877881887891
      Карл IЛюдовік I — Лотар IЛюдовік IIКарл II — Карл III —   
    891894898899901905915924962973983
      ГвідаЛамбертАрнульф — Людовік III — Берэнгар I — Атон IАтон II  
    98399610021014102410271039104610561084110511111125113311371155
       — Атон III — Генрых II — Конрад II — Генрых III — Генрых IV — Генрых V — Лотар II —   
    11551190119712091215122012501312131313281347135513781410
      Фрыдрых IГенрых VI — Атон IV — Фрыдрых II — Генрых VII — Людовік IV — Карл IV —   
    1410143714521493150815191530155615641576161216191637
      ЖыгімонтФрыдрых IIIМаксіміліян IКарл VФердынанд IМаксіміліян IIРудольф IIМаціясФердынанд II  
    16371657170517111740174217451765179017921806
      Фердынанд IIIЛеапольд IІосіф IКарл VI — Карл VIIФранц IІосіф IIЛеапольд IIФранц II  

    Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)