Каталонская Рэспубліка (2017)
Катало́нская Рэспу́бліка (катал.: República Catalana, ісп.: República Catalana, акс.: Republica Catalana), таксама проста Катало́нія[A] (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — дзяржава на Іберыйскім паўвостраве, якая аднабакова абвясціла пра незалежнасць[2]. Каталонская Рэспубліка не была прызнаная міжнароднай супольнасцю і разглядаецца як рэгіён і частка Каралеўства Іспанія.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каталонская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
República Catalana | |||||
| |||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | каталанская мова, аранская мова і іспанская | ||||
Афіцыйная мова | каталанская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | еўра | ||||
Плошча |
| ||||
Насельніцтва |
| ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 2017 | Карлес Пучдэмон | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Маштабны палітычны крызіс у Іспаніі пачаўся, пасля таго як каталонскія лідары 1 кастрычніка, насуперак рашэнню Канстытуцыйнага суда, правялі рэферэндум аб незалежнасці. Урад Каталоніі сцвярджаў, што пры яўцы ў 43 % за незалежнасць прагаласавалі 90,18 % удзельнікаў, супраць — 7,83 %. Яшчэ 1,98 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі кінулі ў скрынкі пустыя бюлетэні[3].
Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі, 27 кастрычніка. За незалежнасць прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць выступілі 10, яшчэ двое ўстрымаліся[4].
Па абвяшчэнні незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі, Сенат Іспаніі задзейнічаў артыкул 155 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года, што дазваляе іспанскаму ўраду ўвесці прамое кіраванне над Каталоніяй[5][6]. Неўзабаве пасля гэтага іспанскі прэм’ер-міністр Марыяна Рахой распусціў Парламент Каталоніі, звольніў Выканаўчы Савет Каталоніі і прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары на 21 снежня 2017 года[7].
Прэм’ер Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дабіцца прызнання каталонскай дэкларацыі незалежнасці незаконнай. Пазбавіліся сваіх пасад усе члены каталонскага ўрада, а таксама многія іншыя чыноўнікі, у ліку якіх кіраўнік паліцыі Каталоніі Жузэп Луіс Трапэра, які лічыўся саюзнікам лідараў Каталоніі, што выступалі за аддзяленне рэгіёна. Мадрыд абвінавачвае яго ў мяцяжы з-за невыканання абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці[3].
Пра непрызнанне аддзялення рэгіёну выказаліся лідары большасці вядучых краін свету. Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што Каталонія з’яўляецца неад’емнай часткай Іспаніі[3]. У Еўрапарламенце заявілі, што ніколі не прызнаюць незалежнасць Каталоніі[8].
Адхілены ад пасады ўладамі Іспаніі кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў 30 кастрычніка з’ехалі ў Бельгію[9].
31 кастрычніка Канстытуцыйны суд Іспаніі адмяніў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі[10].
2 лістапада Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас. Яны былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад. Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з’явіліся. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арышт[11].
На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зонў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна (яўка выбаршчыкаў склала 82%). Тры незалежніцкія партыі: левая ERC, правацэнтрысцкая Junts per Catalunya і крайне левая CUP — разам здабылі 70 месцаў у парламенце. Для атрымання абсалютнай большасці ў парламенце Каталоніі трэба мець 68 мандатаў. Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, адпраўлены Мадрыдам у адстаўку пасля абвяшчэння рэгіёнам незалежнасці, заявіў, што Каталонская Рэспубліка перамагла манархію[12].
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
- Government of Catalonia Архівавана 8 сакавіка 2021. (англ.)
- Parliament of Catalonia