Лайм-барэліёз

Лайм-барэліё́з, або Хвароба Лайма[3], або Іксо́давыя клешчавы́я барэліё́зы (ІКБ)інфекцыйнае трансмісіўнае прыродна-ачаговае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі роду барэлія комплексу B. burgdorferi і перадаецца іксодавымі кляшчамі. Клінічна захворванне характарызуецца пераважным пашкоджаннем скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, сэрца, а таксама схільнасцю да хранічнага і латэнтнага цячэння.

Хвароба Лайма
Эрытэма пры Лайм-барэліёзе
Эрытэма пры Лайм-барэліёзе
МКХ-10A69.69.
МКБ-10-КМA69.20 і A69.2
МКХ-9088.81088.81
МКБ-9-КМ088.81[1][2]
DiseasesDB1531
MedlinePlus001319
eMedicinemed/1346 
MeSHD008193
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1970-я гады у невялікіх гарадках Лайм, Олд-Лайм і Хадам штата Канектыкут назіралася эпідэмічная ўспышка артрытаў у падлеткаў. Першапачаткова пашкоджанні суставаў трактаваліся як ювенільная форма рэўматоіднага артрыту, аднак у далейшым была ўсталявана сувязь згаданай паталогіі з фактам прысмоктвання кляшча. У ЗША дадзенае захворванне атрымала назву хваробы Лайма (англ.: Lyme disease). Аднак яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стст. шведскімі, аўстрыйскімі, нямецкімі і расійскімі вучонымі апісваліся скурныя, неўралагічныя і іншыя праявы Лайм-барэліёзу (ЛБ) у Еўропе.

У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[4]. У апошнія годы назіраецца рост колькасці выпадкаў рэгістрацыі хваробы ў Беларусі (у 2004 г. — 512 выпадкаў). У 2010 г. узбуджальніка хваробы выявілі на 92 % тэрыторыі Беларусі[5].

Папярэджанне

Хвароба прадухіляецца праз нашэнне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясці гумкай рукавамі, запраўленне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыццё галавы i шыі хусткай, вакцынацыю.

Праявы

Пры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасць, боль у мышцах i суставах, тэмпература цела да +40 °С, эрытэма (кольцападобнае пачырваненне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасць. На трэцяй парушаецца сон[6].

Зноскі

  • Надзея Нікалаева. Багаты грыбны ўраджай пацягне ўспышку клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма // Звязда : газета. — 17 ліпеня 2003. — № 176 (24860). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  • Надзея Нікалаева. Ці кожнага кляшча трэба несці ў лабараторыю // Краіна здароўя. — 2 кастрычніка 2010. — № 51 (220). — С. 5.(недаступная спасылка)
  • Вольга Шаўко. Збіраючыся ў лес, не забудзьце надзець капялюш // Звязда : газета. — 22 ліпеня 2010. — № 141 (26749). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  • Вольга Шаўко. Ад маленькага крывасмока — вялікія непрыемнасці // Звязда : газета. — 4 чэрвеня 2009. — № 101 (26459). — С. 7. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  • Літаратура

    • Сергей Бесараб. МЕТОДИЧКА КЛЕЩЕГОНА. Руководство по борьбе с клещами и защите от них // Патрэон — patreon.com, 5 июля 2021, 18:42

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)