Мсціўцы: Фінал
«Мсціўцы: Фінал» (англ.: Avengers: Endgame) — амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм 2019 года аб прыгодах аднайменнай каманды супергерояў коміксаў кампаніі Marvel Comics. З’яўляецца 22-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel. Рэжысёры — Энтані і Джо Руса, аўтары сцэнарыя — Крыстафер Маркус і Стывен МакФілі. У галоўных ролях: Роберт Даўні-мал., Крыс Эванс, Марк Руфала, Крыс Хемсварт, Скарлет Ёхансан, Джэрамі Рэнер, Дон Чыдл, Пол Рад, Бры Ларсан, Карэн Гілан, Данай Гурыра, Брэдлі Купер і Джош Бролін. У фільме ацалелыя ўдзельнікі каманды «Мсціўцаў» намагаюцца выправіць страты, прычыненыя Танасам у «Вайне бясконцасці».
Сюжэт
Члены каманды Мсціўцаў, што засталіся ў жывых, і іх саюзнікі павінны распрацаваць новы план, які дапаможа процістаяць разбуральным дзеянням магутнага тытана Танаса. Пасля самай маштабнай і трагічнай бітвы ў гісторыі яны не могуць зрабіць памылку.
Зноскі
Спасылкі
- Мсціўцы: Фінал на сайце «Internet Movie Database» (англ.)