Паводкі ў Еўропе (2021)

Паводкі ў Еўропе — серыя паводак, якія пачаліся 12 ліпеня 2021 года пасля праліўных дажджоў, выкліканых цыклонам Бернд (Bernd). Некалькі рачных басейнаў выйшлі з берагоў. Асноўная шкода нанесена Германіі. Паводка была названа найбуйнейшай за апошнія 100 гадоў[1]. Да 16 ліпеня загінулі не менш 126 чалавек — 103 у Германіі, 22 у Бельгіі і 1 у Італіі, больш за 1300 прапалі без вестак.

Паводка ў Гагене, Германія

Паводка

З-за праліўных дажджоў з 12 ліпеня на захадзе і паўднёвым захадзе Германіі выйшлі з берагоў прытокі Рэйна Ар і Мозель, а таксама некалькі маленькіх рэк. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц. Больш за 165 000 чалавек засталіся без электрычнасці, былі пашкоджаны чыгуначныя магістралі[2]. Патокам вады былі разбураны масты і дама. Мінабароны абвясціла рэжым ваеннай катастрофы на захадзе краіны[3]. Пры паводцы загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ больш за 1 300 прапалі без вестак[4]. Паводка стала самай разбуральнай і смертаноснай у Германіі за апошнія дзесяцігоддзі[5][6].

Былі адзначаны выпадкі марадзёрства[7]. У некаторых гарадах зафіксаваны перабоі з падачай пітной вады[8].

12 ліпеня навальніца з ліўнямі абрынулася на Лондан[9]. Былі падтоплены вуліцы, зачынены некалькі станцый метро[10].

У Бельгіі ў выніку паводкі загінулі 22 чалавек, больш за 10 прапалі без вестак[11]. Стыхія закранула правінцыі Л’еж, Намюр, Валёнскі Брабант, Люксембург, Антвэрпэн і Фламандскага Брабант. Дзясяткі тысяч людзей вымушана эвакуяваліся. У пацярпелых рэгіёнах назіраліся перабоі з электрычнасцю.

Паводка ў Люксембургу

Некалькі камун былі эвакуіраваны ў Люксембургу[12].

16 ліпеня пачалася эвакуацыя жыхароў у Лімбургу. У правінцыі назіраліся праблемы з электразабеспячэннем[13]. Эвакуявана 15 000 чалавек[14].

У выніку непагадзі на поўначы Італіі загінуў 1 чалавек, пашкоджана канатная дарога[15].

Рэакцыя

Віцэ-канцлер ФРГ Олаф Шольц сказаў, што прыродная катастрофа звязана са зменамі клімату[16].

Улады зямлі Рэйнланд-Пфальц выдзелілі 50 мільёнаў еўра для ліквідацыі шкоды, нанесенай непагаддзю[17].

Лідары краін выказалі спачуванні Германіі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі паводкі.

Папа Рымскі выказаў «духоўную блізкасць усім пацярпелым ад паводкі, а таксама аварыйна-выратавальным службам, якія бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі»[18].

Еўрапейскі Саюз заявіў аб гатоўнасці дапамагчы пацярпелым раёнам[19].

Зноскі