Салман Рушдзі

Ахмед Салман Рушдзі (анг. Ahmed Salman Rushdie, урду أحمد سلمان رشدی, хіндзі अहमद सलमान रश्दी; 19 чэрвеня 1947, Мумбаі, Індыя) — брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання, лаўрэат Букераўскай прэміі (1981). Крытыка адносіць пісьменніка да магічнага рэалізму.

Салман Рушдзі
англ.: Salman Rushdie
урду: أحمد سلمان رشدی
хіндзі: अहमद सलमान रश्‍दी
Салман Рушдзі ў Нью-Ёрку 24 верасня 2008 года
Салман Рушдзі ў Нью-Ёрку 24 верасня 2008 года
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніАхмед Салман Рушдзі
Дата нараджэння19 чэрвеня 1947(1947-06-19)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
БацькаAnis Ahmed Rushdie[d][4]
ЖонкаMarianne Wiggins[d], Padma Lakshmi[d], Elizabeth West[d], Clarissa Luard[d] і Rachel Eliza Griffiths[d]
ДзеціZafar Rushdie[d] і Milan Rushdie[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік-раманіст
Гады творчасці1975 — цяперашні час
Кірунакhistorical criticism[d]
Жанрмагічны рэалізм
Мова твораўурду, англійская і кашмірская мова
ДэбютГрымус
Грамадская дзейнасць
Член у
ПрэмііБукераўская прэмія (1981)
Узнагароды
salmanrushdie.com (англ.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Еарадзіўся ў 1947 годзе ў Бамбеі. Лаўрэат Букераўскай прэміі 1981 году за раман «Дзеці поўначы». Раман «Сатанінскія вершы» пра эмігрантаў і эміграцыю, немагчымасць асіміляцыі ў новай культуры, напісаны ў 1989 годзе, выклікаў крытыку і пратэсты мусульманаў — яны палічылі кнігу блюзнерскай.

У 1989 годзе выйшла фатўа (пастанова) вярхоўнага лідара Ірана аяталы Хамэйні з заклікам забіць Рушдзі, а таксама ўсіх датычных публікацыі раману. Брытанскі ўрад узяў пісьменніка пад абарону. 12 жніўня 2022 года на Салмана Рушдзі перад ягонай лекцыяй у адукацыйным цэнтры Інстытут Шатокуа ў горадзе Шатокуа  (англ.) (штат Нью-Ёрк, ЗША) здзейснены напад. Пісьменнік атрымаў нажавыя раненні ў шыю, нападніка затрымалі і ўзялі пад варту[5].

Ацэнкі

У 2008 годзе «The Times» паставіў Салмана Рушдзі на 13-е месца ў спісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменнікаў з 1945 года.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • apnews.com
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)