Скачкі на лыжах з трампліна

зімовы алімпійскі від спорту

Скачкі́ на лы́жах з трамплі́на — від лыжнага спорту. Найбольш пашыраны ў краінах Скандынавіі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Японіі і інш.

Скачкі на лыжах з трампліна
постэр фільма
Характарыстыка
Катэгорыязімовыя віды
Інвентарлыжы
Асабістае і каманднае першынство
Першыя спаборніцтвы
Годсярэдзіна XIX стагоддзя
Алімпійскія гульні1924
Чэмпіянат свету1925 год
Іншыя спаборніцтвыКубак свету
Міжнародная федэрацыя
НазваМіжнародная федэрацыя лыжнага спорту
Год заснавання1924 год
Вэб-сайтfis-ski.com

Праводзяцца з трамплінаў з разліковай магутнасцю (аптымальная даўжыня скачка) 20—50 м (малыя), 50—70 м (сярэднія), 90—120 м (вялікія) і больш за 120 м (для палётаў на лыжах).

Спаборніцтвы на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету праводзяцца на трамплінах магутнасцю 90 і 120 м; уваходзяць у праграму лыжнага дваябор’я.

Доўгі час у гэтым відзе спорту спаборнічалі толькі мужчыны. У 2014 годзе на Алімпійскіх гульнях у скачках з трампліна ўпершыню выступілі жанчыны.

Гісторыя

Олаф Руэ

Паходзяць з Нарвегіі. Першае дакументальнае сведчанне адносіцца да лістапада 1808 года, калі чалавек Олаф Руэ (нарв.: Olaf Rye) праляцеў 9,5 метраў, каб даказаць сваю адвагу калегам.[1] Да 1862 года лятаючыя лыжнікі падымаліся вышэй і скакалі далей, а 22 студзеня 1862 года ў Трусіле адбылося першае дакументальна зафіксаванае спаборніцтва.[2]

Першыя афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1897 паблізу Осла.

У праграме Алімпійскіх гульняў з 1924 (сярэдні трамплін) і з 1964 (вялікі); чэмпіянаты свету з 19371964 — на 2 трамплінах).

З 1992 года асабістыя спаборніцтвы праводзяцца на трамплінах 90 м і 120 м, камандныя — на трампліне 120 м. З 1992 года змянілася класіфікацыя трамплінаў і іх канфігурацыя.

Спаборніцтвы жанчын

Упершыню жанчына прыняла ўдзел у спаборніцтвах па скачках з трампліна ўжо ў 1863 годзе, у другім у гісторыі чэмпіянаце,[3] аднак да 2010-х гадоў у алімпійскіх спаборніцтвах удзельнічалі толькі мужчыны.

У 2006 годзе энтузіясткі, пераважна з Паўночнай Амерыкі, дабіліся ад Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) уключэння жаночага турніру ў праграму сусветнага першынства ў Ліберацы-2009. 26 мая 2006 года Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту прыняла рашэнне дапусціць жанчын да спаборніцтваў у скачках на лыжах з трампліна падчас Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту ў 2009 годзе ў Ліберацы (Чэхія). На гэтых спаборніцтвах званне першай у гісторыі чэмпіёнкі свету ў жаночых скачках з трампліна заваявала амерыканка Ліндсі Вэн.

У 2009 годзе, калі стала зразумела, што жаночыя скачкі на лыжах з трампліна не ўвойдуць у праграму зімовай Алімпіяды ў Ванкуверы 2010, група элітных спартсменак з Канады, Нарвегіі, Германіі, Славеніі і ЗША прыняла рашэнне звярнуцца ў суд. Спартсменкі сцвярджалі, што іх дыскрымінуюць па палавой прыкмеце, у парушэнне артыкула 15 канадскай Хартыі правоў і свабод. Аднак Вярхоўны суд канадскай правінцыі Брытанская Калумбія прыняў рашэнне, што парушэння няма.[4]

3 снежня 2011 года ў нарвежскім Лілехамеры прайшоў першы ў гісторыі этап Кубка свету па скачках на лыжах з трампліна сярод жанчын.[5]

У 2014 годзе скакухі ўпершыню выступілі на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Спаборніцтвы

Спаборніцтвы па скачках на лыжах з трампліна праводзяцца ў зімовы і летні сезон. Найбольш аўтарытэтнымі і значнымі з’яўляюцца старты, якія праводзяцца ў зімовы час на трамплінах з крытычнай кропкай 90 метраў і больш.

Алімпійскія гульні

У праграму Зімовых Алімпійскіх гульняў (раз на 4 гады) уваходзяць наступныя чатыры дысцыпліны:

  • Вялікі трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Вялікі трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, жанчыны.

Чэмпіянаты свету

У праграму Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту (кожныя 2 гады) уваходзяць наступныя пяць дысцыплін:

  • Вялікі трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Вялікі трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, жанчыны (з 2009 года);
  • Нармальны трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны і жанчыны. Да 2011 года — толькі мужчыны.

У праграму Чэмпіянату свету па лыжных відах спорту сярод юніёраў уваходзяць наступныя пяць дысцыплін:

  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны (з 1977 года);
  • Нармальны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, жанчыны (з 1986 года);
  • Нармальны трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны (з 2006 года);
  • Нармальны трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, жанчыны (з 2012 года);
  • Нармальны трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны і жанчыны (з 2016 года).

У праграму Чэмпіянату свету па палётах на лыжах (кожныя 2 гады) уваходзяць наступныя дзве дысцыплін:

  • Палётны трамплін, асабістае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны;
  • Палётны трамплін, каманднае першынство — у залежнасці ад памеру K-кропкі, мужчыны.

Жанчыны не ўключаны.

У нацыянальную каманду ўваходзяць чатыры спартсмены.

Кубак свету

Штогадовыя зімовыя спаборніцтвы, якія ўключаюць у сябе 37 індывідуальных і камандных стартаў (сезон 2008—2009 года) на трамплінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі.[6]

Пераможцы ў асабістым і камандным першынстве вызначаюцца па суме ачкоў, набраных спартсменамі ва ўсіх стартах, у якіх яны прынялі ўдзел.

У праграму Кубка свету асобным стартам уваходзіць «Турнэ чатырох трамплінаў» — спаборніцтвы, якія маюць самастойны аўтарытэт у скачковым свеце, якія праводзяцца ў навагоднія святы з 29 снежня па 6 студзеня па асаблівых правілах.

У праграме Кубка свету таксама разыгрываецца малы залік Кубка свету па палётах — спаборніцтвы, якія праводзяць на палётных трамплінах.

Вядомыя скакуны з трампліна

Маці Нюкянен на марцы Фінляндыі пасля перамогі на Алімпійскіх гульнях у Калгары (1988)

Рэкорд па колькасці залатых алімпійскіх медалёў у гісторыі скачкоў з трампліна дзеляць фін Маці Нюкянен і швейцарац Сімон Аман — па 4. На чэмпіянатах свету ў асабістых дысцыплінах найбольшая колькасць перамог на рахунку паляка Адама Малыша— 4.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі