Скорасць святла

хуткасць руху бязмасавых часціц у вакууме

Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).

Азначана адлегласць ад Сонца да Зямлі, роўная 150 мільёнам кіламетраў.
Сонечнаму святлу патрабуецца каля 8 хвілін 19 секунд каб дасягнуць Зямлі
Дакладныя значэнні
Метраў у секунду299 792 458
Планкаўскіх адзінак1
Прыблізныя значэнні
кіламетраў у секунду300 000
кіламетраў у гадзіну1080 мільёнаў
міль у секунду186 000
міль у гадзіну671 мільёнаў
астранамічных адзінак у дзень173
Прыблізны час вандравання светлавога сігналу
АдлегласцьЧас
адзін фут1,0 нс
адзін метр3,3 нс
адзін кіламетр3,3 мкс
адна статутная міля5,4 мкс
ад геастацыянарнай арбіты да Зямлі119 мс
даўжыня экватара Зямлі134 мс
ад Месяца да Зямлі1,225 з
ад Сонцы да Зямлі (1 а. а.)8,3 мін.
ад Вояджэра-1 да Зямлі16,2 гадзіны (на ліпень 2011 года[1])
адзін парсек3,26 гадоў
ад Праксімы Цэнтаўра да Зямлі4,24 гадоў
ад Альфы Цэнтаўра да Зямлі4,37 гадоў
ад найбліжэйшай галактыкі (Карлікавай галактыкі ў Вялікім Псу) да Зямлі25 000 гадоў
праз Млечны Шлях100 000 гадоў
ад Галактыкі Андрамеды да Зямлі2,5 мільёнаў гадоў
ад самай аддаленай вядомай галактыкі да Зямлі13 мільярдаў гадоў

Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.

Вызначэнне скорасці святла

У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.

Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура