Філіп V (кароль Іспаніі)

кароль Іспаніі (1700—1746)

Філі́п V (ісп.: Felipe V), да ўступлення на прастол — Філіп, герцаг Анжуйскі (фр.: Philippe duc d’Anjou) (19 снежня 1683 — 9 ліпеня 1746) — кароль Іспаніі з 1700 па 1746 (за выключэннем перыяду адрачэння ад трона на карысць сына Луіса з 14 студзеня па 6 верасня 1724 года), заснавальнік іспанскай лініі Бурбонаў. Другі сын Людовіка Вялікага Дафіна, унук Людовіка XIV і дзядзька Людовіка XV. Праз бабку па бацьку, Марыю Тэрэзію, даводзіўся праўнукам іспанскаму каралю Філіпу IV.

Філіп V
фр.: Philippe V
манарх Іспаніі
7 верасня 1714 — 15 студзеня 1724
ПераемнікЛуіс I
манарх Іспаніі
6 верасня 1724 — 9 ліпеня 1746
ПапярэднікЛуіс I
ПераемнікФердынанд VI
манарх Арагона
16 лістапада 1700 — 29 чэрвеня 1706
ПапярэднікКарл II
ПераемнікКарл VI Габсбург
манарх Кастыліі і Леона[d]
16 лістапада 1700 — 7 верасня 1714
ПапярэднікКарл II
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
7 верасня 1714 — 15 студзеня 1724
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
6 верасня 1724 — 9 ліпеня 1746
кароль Сардзініі[d]
16 лістапада 1700 — ліпень 1713
Нараджэнне19 снежня 1683(1683-12-19)[1][2][…]
Смерць9 ліпеня 1746(1746-07-09)[1][3][…] (62 гады)
Месца пахавання
РодІспанскія Бурбоны
БацькаЛюдовік Вялікі Дафін
МаціМарыя Ганна Вікторыя Баварская[d]
ЖонкаМарыя Луіза Савойская[4] і Ізабела Фарнезэ[4]
ДзеціЛуіс I[5], Infante Luis, Count of Chinchón[d], María Antonia of Spain[d], Philip Louis of Spain[d], Infante Felipe Pedro of Spain[d], Фердынанд VI, Карл III, Francisco of Spain[d], Марыяна Вікторыя Іспанская[d], Філіп I, герцаг Пармскі і Maria Teresa Rafaela of Spain[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Дзейнасцькіраўнік, палітык, калекцыянер мастацтва
АўтографВыява аўтографа
МанаграмаМанаграма
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна Order of the Holy Spirit Order of Saint Michael Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel ордэн Мантэсы ордэн Сант'яга Алькантара, рыцарскі ордэн ордэн Калатравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Францыі. Заняў іспанскі прастол ва ўзросце няпоўных 17-ці гадоў па завяшчанні бяздзетнага іспанскага караля Карла II, свайго стрыечнага дзеда. Гэта рашэнне выклікала пратэст кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў, якія баяліся гегемоніі Францыі ў свеце, і Вайну за іспанскую спадчыну (17001713). Па яе выніках Філіп утрымаў іспанскую карону і заморскія калоніі, аднак адрокся ад правоў на французскі прастол (што прадухіляла зліццё дзвюх дзяржаў) і пазбавіўся шэрагу ўладанняў іспанскіх Габсбургаў у Еўропе.

Прынц Філіп Анжуйскі

З 1700 да 1715 г. Іспанія цалкам знаходзілася пад французскім уплывам і з’яўлялася як бы правінцыяй Францыі. Філіп ва ўсім прытрымліваўся інструкцый Людовіка XIV.

З другі шлюб Філіпа з Елізаветай Фарнезэ, і са смерцю Людовіка XIV французскі ўплыў саступіў месца іншым, галоўным чынам італьянскаму, правадырамі якога былі каралева і кардынал Альбероні (да 1719 г.), прыкладам чаго з’яўляецца Змова Чэламарэ, накіраваная на прызнанне Філіпа, унука памерлага Людовіка XIV, рэгентам Францыі.

Міністры Філіпа галоўныя высілкі свае звярталі на абмежаванне ўплыву царквы і правоў духавенства ў вобласці суда і дзяржаўнага кіравання і на ўзняцце ўзроўню народнай асветы. З рэформаў гэтага валадарання найбольш выдатнымі былі скасаванне кастыльскага закона пераходу ў спадчыну прастола і ўвядзенне салічнага, па якім жанчыны пазбаўляліся права на спадчыну.

Акрамя таго, кіраванне Філіпа было адзначана знішчэннем фуэрас Каталоніі, пасля таго як у 1714 г. было падушана паўстанне каталонцаў, якія падтрымлівалі правы эрцгерцага Карла.

Пры ім эканоміка Іспаніі пачала ў значнай меры аднаўляцца пасля зацяжнога крызісу XVII стагоддзя, што было звязана з прыцягненнем у краіну замежных саветнікаў (французскіх і, пазней, італьянскіх), аднак вайну за французскі прастол Іспанія прайграла.

Думка пра вяртанне Гібралтара ніколі не пакідала Філіпа; ён спадзяваўся вярнуць яго пры дапамозе прэтэндэнта на англійскі прастол Якава III Сцюарта. Ён таксама марыў і пра вяртанне італьянскіх правінцый, якія дасталіся Аўстрыі паводле Утрэхцкага дагавора. Урэшце яму ўдалося, часткова пасродкам дыпламатыі, часткова пры дапамозе ваеннай сілы, дамагчыся таго, што Каралеўства Абедзвюх Сіцылій дасталася яго сыну дон Карласу.

Ён спрабаваў уступіць у саюз з Расіяй, пасля таго як паміж ёй і Аўстрыяй адбылося пагадненне (Венскі трактат), накіраванае супраць Францыі, Англіі і Прусіі (Гановерскі саюз).

У 1724 годзе Філіп, які пакутаваў на цяжкія нервовыя расстройствы і «меланхолію», адрокся на карысць свайго старэйшага сына Луіса I, але юны кароль памёр у тым жа годзе ад воспы, і бацька зноў вярнуўся на прастол, хоць хвароба не пакідала яго да канца жыцця.

Пахаваны паводле завяшчання ў палацавай царкве Ла-Гранха.

Сям’я

У 1701 годзе Філіп V ажаніўся з Марыяй Луізай Савойскай (16881714). У іх нарадзіліся чатыры сына, двое з якіх памерлі ў маленстве.

  • Луіс (17071724), кароль Іспаніі Луіс I з 15 студзеня па 31 жніўня 1724 года
  • Фердынанд (17131759), кароль Іспаніі Фердынанд VI (1746—1759).

Другі раз ён ажаніўся 24 снежня 1714 года з Елізаветай Фарнезэ (16921766), у гэтым шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  • Lundy D. R. Felipe V de Borbón, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Lundy D. R. The Peerage
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)