Fedora

Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Fedora
Fedora 20
РаспрацоўшчыкFedora Project
Сямейства АСGNU/Linux
Заснавана наRed Hat Linux[d]
Першы выпуск6 лістапада 2003
Апошняя версія40 — 23 красавіка 2024
Апошняя тэставая версія40
Падтрымлівае мовышматмоўны
Падтрымлівае платформыi686, x86-64, ARM
Тып ядраманалітнае (Linux)
ІнтэрфейсGNOME[d]
ЛіцэнзіяРозныя бясплатныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, а таксама прапрыетарныя файлы прашывак
Станактыўнае
Вэб-сайтfedoraproject.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.

Асаблівыя рысы

Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.

Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp

Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon

Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.

Праграмнае забеспячэнне

Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.

Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.

Тыпы рэдакцый

Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:

  • Поўны дыстрыбутыў на DVD — DVD вобраз з усімі асноўнымі праграмнымі пакетамі Fedora на момант выпуску;
  • Жывы вобраз — DVD вобраз, які можа быць выкарыстаны для стварэння Live DVD або Live USB з дапамогай якога таксама можна ўсталяваць Fedora;
  • Мінімальны загрузачны вобраз — выкарыстоўваецца для ўстаноўкі непасрэдна па сетцы.

Рэлізы

Актуальная версія Fedora — 40, якая была выпушчана 23 красавіка 2024[1].

Назва праектуВерсіяКодавае імяДата выхадуЗавяршэнне падтрымкіВерсія ядра
Fedora
Core
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1Yarrow2003-11-052004-09-202.4.22
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2Tettnang2004-05-182005-04-112.6.5
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3Heidelberg2004-11-082006-01-162.6.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4Stentz2005-06-132006-08-072.6.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 5Bordeaux2006-03-202007-07-022.6.15
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 6Zod2006-10-242007-12-072.6.18
FedoraСтарая версія, больш не падтрымліваецца: 7Moonshine2007-05-312008-06-132.6.21
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 8Werewolf2007-11-082009-01-072.6.23
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 9Sulphur2008-05-132009-07-102.6.25
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 10Cambridge2008-11-252009-12-182.6.27
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 11Leonidas2009-06-092010-06-252.6.29
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 12Constantine2009-11-172010-12-022.6.31
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 13Goddard2010-05-252011-06-042.6.33
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 14Laughlin2010-11-022011-12-082.6.35
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 15Lovelock2011-05-242012-06-262.6.38
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 16Verne2011-11-082013-02-123.1
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 17Beefy Miracle2012-05-292013-07-303.3
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 18Spherical Cow2013-01-152014-01-143.6
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 19Schrödinger’s Cat2013-07-022015-01-063.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 20Heisenbug2013-12-172015-06-233.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 21-2014-11-112015-12-013.17.4
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 22-2015-05-262016-07-194.0.4
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 23-2015-11-032016-12-204.2
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 24-2016-06-212017-08-084.5
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 25-2016-11-222017-12-124.8
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 26-2017-07-112018-05-294.1
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 27-2017-11-142018-11-304.13
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 28-2018-05-012019-05-284.16
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 29-2018-10-302019-11-264.18
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 30-2019-05-072020-05-265.0
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 31-2019-10-292020-11-245.3
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 32-2020-04-282021-05-255.6
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 33-2020-10-272021-11-305.8
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 34-2021-04-272022-06-075.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 35-2021-11-022022-12-135.14
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 36-2022-05-102023-05-165.17
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 37-2022-11-152023-11-146.0
Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 38-2023-04-182024-05-146.2
Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 39-2023-11-72024-11-126.5
Апошняя стабільная версія: 40-2024-04-232025-05-136.8
Наступны рэліз: 41-
Легенда:
Старая версія
Старая версія, падтрымліваецца
Апошняя версія
Апошні рэліз-кандыдат
Наступны рэліз

Гл. таксама

Зноскі