Ubuntu

Аперацыйная сістэма Linux на базе Debian

Ubuntu (вымаўляецца «убу́нту»; зулу: ubuntu чалавечнасць) — аперацыйная сістэма, дыстрыбутыў Linux. З'яўляецца адгалінаваннем ад Debian GNU/Linux. Распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне, дадаткова даступны прыватнаўласніцкія праграмы.

Ubuntu
Выява лагатыпа
РаспрацоўшчыкCanonical Group Limited[d][1]
Сямейства АСLinux
Заснавана наDebian[2]
Зыходны кодадкрыты
Першы выпуск20 кастрычніка 2004
Апошняя версія23.10 (Mantic Minotaur) [1] — 12 кастрычніка 2023
Частата абнаўлення фінальных версій2 разы ў год (у красавіку і кастрычніку)
Метад абнаўленняSoftware Updater
Менеджары пакетаўGNOME Software, APT, dpkg, Snap, flatpak
Падтрымлівае мовыбольш за 55
Падтрымлівае платформыi386, AMD64, PowerPC, ARM, UltraSPARC[3]
Тып ядрамодульнае ядро Linux
ІнтэрфейсGNOME[d][4]
Ліцэнзіярозныя, у асноўным GNU GPL-сумяшчальныя
Станактыўны
Рэпазітар зыходнага кодуcode.launchpad.net/ubuntu
Вэб-сайтubuntu.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўны распрацоўшчык і спонсар праекта — брытанская кампанія Canonical. У цяперашні час праект актыўна развіваецца і падтрымліваецца.

Ubuntu карыстаюцца больш за 40 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, што робіць яго самым папулярным дыстрыбутывам Linux для настольных камп'ютараў. Ён з'яўляецца 4-м у спісе самых папулярных АС для вэб-сервераў. Звычайна новая версія дыстрыбутыва выходзіць кожныя паўгода і падтрымліваецца на працягу паўтарох гадоў абнаўленнямі бяспекі, а версія LTS[5], якая выходзіць раз у 2 гады, падтрымліваецца на працягу 3 гадоў. Серверная версія - на працягу 5 гадоў.

Зноскі

  • Платформы UltraSPARC і UltraSPARC T1 падтрымліваюцца толькі ў Server Edition.
  • https://help.ubuntu.com/lts/ubuntu-help/index.html Праверана 29 ліпеня 2021.
  • ад англ.: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»
  • Гл. таксама

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)