Grand Theft Auto V

камп’ютарная гульня 2013 года

«Grand Theft Auto V» (скар. GTA V) — мультыплатформавая відэагульня з серыі «Grand Theft Auto», пятнаццатая па ліку[36], у жанры action і адкрыты свет, распрацаваная кампаніяй «Rockstar North». Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 года[37], а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада[38]. Выхад гульні першапачаткова планаваўся на вясну 2013 года[39], але быў адкладзены на 17 верасня 2013 года для Xbox 360 і PlayStation 3[40]. У СНД «Grand Theft Auto V» выдаецца кампаніяй «1С-СофтКлаб».

Grand Theft Auto V
Афіцыйная вокладка гульні
Распрацоўшчык
Rockstar North
ВыдавецЗлучаныя Штаты Амерыкі Rockstar Games
ЛакалізатарРасія 1С-СофтКлаб
Частка серыіGrand Theft Auto
Дата анонсу3 лістапада 2011
Дата выпуску

Для Xbox 360:
Зямля 17 верасня 2013 года
Для PlayStation 3:
Зямля 17 верасня 2013 года
Для PC:

Зямля Меркавана ўвесну 2014 года
ЛіцэнзіяУласніцкая
Бюджэт гульні$ 256 млн.
Апошняя версія
ЖанрШутар ад трэцяй асобы
Адкрыты свет
Action
Узроставы
рэйтынг
PEGI: 18+
Стваральнікі
КіраўнікРод Эдж
Адам Фаўлер
ПрадзюсарСэм Хаўзер
Леслі Бензіс
ГеймдызайнерЛеслі Бензіс
Імран Сарвар
СцэнарыстДэн Хаўзер
Руперт Хамфрыс
Майкл Ансварта
ПраграмістАлекс Хаджаджа
МастакАарон Гарбут
КампазітарThe Alchemist
Oh No
Tangerine Dream
Woody Jackson
Тэхнічныя даныя
ПлатформыПК (Microsoft Windows) (2014)
PlayStation 3
Xbox 360
Гульнявы рухавічокRAGE
euphoria (анімацыйны рухавічок)
Рэжымы гульніАднакарыстальніцкі,
Шматкарыстальніцкі
Мова інтэрфейсуАсноўныя мовы свету
НосьбітАптычны дыск
Лічбавая дыстрыбуцыя
КіраваннеПК: Клавіятура і мыш
PS3, Xbox 360: Геймпад
http://www.rockstargames.com/V/ Афіцыйны сайт] (англ.)
[http://www.rockstargames.com/V/ru_ru Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Rockstar Games» заявіла, што «Grand Theft Auto V» — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым светам[41][42].

Геймплэй

Упершыню ў гісторыі серыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час[43][44]. У некаторых місіях даступны два ігракі, у некаторых місіях іграка перакідвае на іншых персанажаў скрыптам. Уся карта адкрыта ігракам з самага пачатку. У гульні можна займацца дайвінгам, гэта значыць падводным апусканнем з аквалангам. Да таго ж, у гульні прысутнічае батыскаф.

Месца дзеяння

Месцам дзеяння Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лос-Сантас (англ.: Los Santos), прататып якога з’яўляецца Лос-Анджэлес. Лос-Сантас упершыню з’явіўся ў адной з папярэдніх гульняў серыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога горада, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы[38].

Заняткі

У GTA V ёсць магчымасць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлонам, катаннем на гідрацыкле, бейсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажорнай зале і гольфам на вялікіх палях[43][44]. Кожны персанаж мае сваё хобі[43][44]. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафа.

У гульні таксама даступны рабаванні банкаў[44].

Камунікацыі

Як і ў папярэдніх гульнях серыі, у GTA V ёсць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеянняў[43]. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт[44]. Функцыянальнасць істотна зменена, у параўнанні з тэлефонам у GTA IV[44]. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на камп’ютары кампаніі «Apple». Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфейс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфейсам Windows Phone 8) і Android (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсць магчымасць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісці розныя перадачы[43].

Мультыплэер

У інтэрв’ю парталу IGN у сакавіку 2012 года, Дэн Хаўзер распавёў пра некаторыя асаблівасці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрв’ю ён адкрыў, што як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сістэма «банд» (англ.: crews) — аналаг звычайных кланаў, якіх ігракі змогуць арганізаваць пасродкам анлайнавага сэрвісу Rockstar Games Social Club  (англ.). Таксама ён заявіў, што важнасць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна развіваць анлайнавыя аспекты сваіх гульняў[45]. Развіццём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Узбраенне і рыштунак

Спіс пацверджанай зброі Grand Theft Auto V[46]:

Саўндтрэк

Як і ў папярэдніх гульнях серыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Спіс пацверджаных песень у Grand Theft Auto V:

  • The Small Faces — «Ogdens Nut Gone Flake» (1968)
  • Golden Earring — «Radar Love» (1973)
  • Waylon Jennings — «Are You Sure Hank Done It This Way» (1975)
  • Rick James — «Give It To Me Baby» (1981)
  • Queen — «Radio Ga Ga» (1984)
  • Stevie Wonder — «Skeletons» (1987)
  • MC Eiht — «Streiht Up Menace» (1993)
  • Warren G feat. Nate Dogg — «Regulate» (1994)
  • Britney Spears — «Gimme More» (2007)
  • Fergie feat. Ludacris — «Glamorous» (2007)
  • Enrique Iglesias feat. Pitbull — «I Like It» (2010)
  • Jay Rock feat. Kendrick Lamar — «Hood Gone Love It» (2011)
  • Chief Keef — «Love Sosa» (2012)
  • The Chain Gang Of 1974 — «Sleepwalking» (2013)

Зноскі

  • GTAV Title Update 1.29 Notes (PS3/Xbox 360) Праверана 25 ліпеня 2021.
  • https://web.archive.org/web/20211215090225/https://www.gtabase.com/news/grand-theft-auto-v/title-updates/gta-online-the-contract-update-december-2021-patch-notes-fixers
  • Grand Theft Auto V for PlayStation 3(недаступная спасылка). GameRankings. CBS Interactive. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 22 September 2013.
  • Grand Theft Auto V for Xbox 360(недаступная спасылка). GameRankings. CBS Interactive. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2018. Праверана 22 September 2013.
  • Grand Theft Auto V for Xbox 360 Reviews. Metacritic. CBS Interactive. Праверана 22 September 2013.
  • Grand Theft Auto V for PlayStation 3 Reviews. Metacritic. CBS Interactive. Праверана 22 September 2013.
  • Kelly, Andy. GTA 5 review: Grand Theft Auto V achieves the extraordinary. Computer and Video Games (16 верасня 2013). Праверана 17 September 2013.
  • Edge Staff. Grand Theft Auto V review. Edge (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Bramwell, Tom. Grand Theft Auto 5 review. Eurogamer (16 верасня 2013). Праверана 17 September 2013.
  • Bertz, Matt. Grand Theft Auto V - The Seedy Side Of A Sunny State. Game Informer (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Words: Hollander Cooper. GTA V review, PC Reviews. Games Radar.com. Праверана 17 September 2013.
  • Petit, Carolyn. Grand Theft Auto V review. GameSpot (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Grand Theft Auto V Review. GameTrailers (September 2013). Праверана 17 September 2013.
  • MacDonald, Keza. Grand Theft Auto V Review. IGN (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • de Matos, Xav. Grand Theft Auto 5 review: How to take it in America. Joystiq (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Reparaz, Mikel. Grand Theft Auto 5 review. Official Xbox Magazine (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Grand Theft Auto V review. Play. Праверана 17 September 203.
  • Stuart, Keith. GTA 5 review: a monstrous parody of modern life. The Guardian (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Rice, Simon (16 September 2013). "GTA 5 review: GTA 5 review: The finest game in arguably the greatest series ever made". The Independent. Праверана 16 September 2013.
  • Silver, Dan. GTA 5 review: Satire, parody - and gameplay to show Rockstar have cracked combat in breathtaking Grand Theft Auto V. The Mirror (16 верасня 2013). Праверана 17 September 2013.
  • Hoggins, Tom. GTA 5 review. The Telegraph (16 верасня 2013). Праверана 16 September 2013.
  • Sterling, Jim. Review: Grand Theft Auto V(недаступная спасылка). Destructoid (16 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 16 September 2013.
  • Рэцэнзія Grand Theft Auto 5
  • Уладзімір Горячев. Рэцэнзія на Grand Theft Auto 5. Riot Pixels (01 кастрычніка 2013).
  • Pavel Zharnikov. Grand Theft Auto 5. Трое з Прастаквашына (руск.). PlayGround.ru (25 верасня 2013). Праверана 2 кастрычніка 2013.
  • Grand Theft Auto V — свабода. Рэцэнзія | 3DNews
  • Grand Theft Auto V - рэцэнзія і агляд на ігру на AG.ru
  • Рэцэнзія Grand Theft Auto 5
  • Агляд гульні Grand Theft Auto V
  • Агляд (рэцэнзія) гульні Grand Theft Auto V Архівавана 22 кастрычніка 2013.
  • Grand Theft Auto V - Агляды - GameMAG - навіны, праходжанне, агляды, відэа, трэйлеры, дата выхаду
  • Grand Theft Auto V | gmbox.ru Архівавана 22 кастрычніка 2013.
  • Grand Theft Auto V. Агляд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2013. Праверана 11 студзеня 2014.
  • Staff Writer. GTA V trailer hits the web (англ.). ITProPortal (2 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • R* Q. Grand Theft Auto V — Trailer (англ.)(недаступная спасылка). Rockstar Games (2 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • а б R* Q. Grand Theft Auto V Official Announcement (англ.). Rockstar Games (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • R* Q. Grand Theft Auto V is Coming Spring 2013 (англ.). Rockstar Games (30 октября 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.
  • Grand Theft Auto V Is Coming 9.17.2013 | Rockstar Games. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 4 лютага 2013.
  • Rockstar Games Announces Grand Theft Auto V (англ.)(недаступная спасылка). Take-Two Interactive (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • Anthony Garreffa. Rockstar: GTA V to be «biggest open world game to date» (англ.)(недаступная спасылка). TweakTown  (англ.) (17 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 5 лістапада 2012.
  • а б в г д Tamoor Hussain. GTA V full details: Bank heists, dynamic missions and underwater gameplay (англ.)(недаступная спасылка). Computer and Video Games  (англ.) (8 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 15.11.12.
  • а б в г д е David Scammell. GTA 5 - All the Game Informer details (англ.)(недаступная спасылка). VideoGamer.com  (англ.) (8 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2015. Праверана 15.11.12.
  • R* Q. Multiplayer Crews Revealed on IGN - Play from Max Payne 3 to Grand Theft Auto V (англ.)(недаступная спасылка). Rockstar Games (22 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • Grand Theft Auto V — Weapons (англ.). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2012. Праверана 23 мая 2012.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)