Іван Уладзіміравіч Кубракоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Юрый Хаджымуратавіч Караеў | ||||||
| |||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Вячаслававіч Грыб | ||||||
Нараджэнне | 5 мая 1975(1975-05-05) (49 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1995 — цяперашні час | ||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант міліцыі | ||||||
Камандаваў | УУС Віцебскага аблвыканкама ГУУС Мінскага гарвыканкама | ||||||
Узнагароды |
Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. 5 мая 1975, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2020).
Нарадзіўся ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы Бялынкавічы, затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе[1][2].
Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Калі скончыў сярэднюю школу міліцыі і трэба было размяркоўвацца, мае сябры, якія ўжо працавалі да таго часу ў праваахоўных органах, раілі ісці на любую пасаду, акрамя ўчастковага. Праракалі мне бяссонныя ночы і пякельную працу. Але нікога не паслухаў. У 2001 годзе атрымаў участак у Цэнтральным РУУС і зразумеў, што гэта яшчэ складаней, чым мне апавядалі. Аднак не шкадую аб сваім выбары, бо дзякуючы гэтаму атрымаў бясцэнны досвед[3]. |
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёна Мінска (бел. (тар.)) (бел., потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Мінскага РУУС[3].
Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «АМАП». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл[3].
У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама[4].
29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі[5].
28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[6]
Па словах камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[7].
29 кастрычніка 2020 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь[7]. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Івану Кубракову званне генерал-лейтэнанта міліцыі[8].
31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].
2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ён адказны «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[10].
Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[11], Вялікабрытанія[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15].
Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16].
8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года[17].
Уладзімір Ягораў (1990—1994) •Уладзімір Данько (1994) •Юрый Захаранка (1994—1995) •Валянцін Агалец (1995—1999) •Юрый Сівакоў (1999—2000) •Уладзімір Навумаў (2000—2009) •Анатоль Куляшоў (2009—2012) •Ігар Шуневіч (2012—2019) •Юрый Караеў (2019—2020) •Іван Кубракоў (з 2020) |