Перайсці да зместу

Лай Дайхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лай Дайхан (в’етнам. Lai Đại Hàn; кар. 라이 따이한, даслоўна «карэйскі гібрыд») — в’етнамскі тэрмін для асоб, народжаных ад паўднёвакарэйскага бацькі і в’етнамскай маці ў выніку сексуальнага гвалту з боку карэйскіх салдат падчас вайны ў В’етнаме. Лай Дайхан часта жывуць на абочыне в’етнамскага грамадства.

Гісторыяправіць зыходнік

Паўночная і Паўднёвая Карэя накіравалі сваіх вайскоўцаў на дапамогу сваім ідэалагічным саюзнікам падчас вайны ў В’етнам, хоць колькасць салдат узброеных сіл Рэспублікі Карэі была больш. Яшчэ ў пачатку 1954 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Сын Ман прапанаваў накіраваць войскі ў В’етнам, але яго прапанова была адхілена Дзярждэпартаментам ЗША. Праз 10 гадоў першыя паўднёвакарэйскія грамадзяне прыбылі ў В’етнам, але яны з’яўляліся некамбатантамі: дзесяць інструктараў тхэквандо, трыццаць чатыры афіцэры і дзевяноста шэсць вайсковых медыкаў[1]. У агульнай складанасці, у перыяд з 1965 па 1973 год, 312853 паўднёвакарэйскіх салдат прайшлі праз вайну ў В’етнаме. Міністэрства культуры і камунікацый В'етнама лічыць, што паўднёвакарэйскія салдаты забілі парадку 41 400 ваеннаслужачых В’етнамскай народнай арміі і 5000 грамадзянскіх асоб[2]. Паўднёвакарэйскія войскі неаднаразова абвінавачваліся ў ваенных злачынствах і пакінулі ў краіне тысячы дзяцей ад в’етнамскіх жанчын пасля вываду кантынгенту[3].

Колькасць Лай Дайханправіць зыходнік

Дакладная колькасць Лай Дайхан невядома. Па даных Пусан Ільба (кар. 부산 일보), іх налічваецца не менш за 5000 і не больш за 30 000. Па даных Maeil Business, іх не больш за 1000.

Прабачэнні Паўднёвай Карэіправіць зыходнік

Амерыканскі палітык Норм Коўлман 13 кастрычніка 2015 года папрасіў прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе публічна прынесці прабачэнні в’етнамскім жанчынам, якіх згвалцілі паўднёвакарэйскія ваенныя. Коўлман сказаў: «Тое, што здарылася з гэтымі жанчынамі, многія з якіх страцілі сваю нявіннасць ад рук паўднёвакарэйскіх салдат, з’яўляецца адной з найвялікшых неапісальных трагедый вайны ў В’етнаме»[4].

У відэа, апублікаваным на YouTube 30 лістапада 2015 года, амерыкана-в’етнамскі палітык Джозеф Цаа заявіў, што ўрад Паўднёвай Карэі яшчэ не адказаў на пытанне пра Лай Дайхан[5].

9 чэрвеня 2017 года ўрад В’етнама падаў афіцыйны пратэст у пасольства Паўднёвай Карэі ў дачыненні да афіцыйнай прамовы, прысвечанай Дню памяці Паўднёвай Карэі 8 чэрвеня 2017 года, у якой гаварылася пра ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ў В’етнаме. «Мы просім Урад Паўднёвай Карэі не прадпрымаць ніякіх дзеянняў і не рабіць заяў, якія могуць нанесці шкоду в’етнамскаму народу або негатыўна паўплываць на сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі» — заявіў у сваёй заяве прадстаўнік міністэрства замежных спраў В’етнама Ле Тхі Тую Ганс[6].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі