Перайсці да зместу

Ядловец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядловец

Juniperus chinensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juniperus L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18047
NCBI  13100
EOL  14001
GRIN  g:6229
IPNI  60436243-2
FW  82142

Ядловец[1] (Juniperus) — род хвойных раслін сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae).

Батанічнае апісаннеправіць зыходнік

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10—12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Большасць відаў — двухдомныя. Лісце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія выспяваюць на 2—3-і год (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).

Арэал і экалогіяправіць зыходнік

Ядловец віргінскі (Juniperus virginiana)

Вядома каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе [[Паўночнае паўшар’е|Паўночнага паўшар’я]. На тэрыторыі Беларусі 1 від — ядловец звычайны (uniperus communis), утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах.

Захворванніправіць зыходнік

Выкарыстаннеправіць зыходнік

Тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкаягады ядлоўца выкарыстоўваюць у харчовай і парфумернай прамысловасці; лісце і маладыя парасткі, багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне, ветэрынарыі і парфумерыі.

Расліны аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за іншыя хвойныя.

Зноскі

Літаратураправіць зыходнік

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)