Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе

Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ, да 1995 г. НБСЭ (Нарада)[2]; па-ангельску: Organization for Security and Co-operation in Europe) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 34-ма дзяржавамі Паўночнага паўшар’я ў выніку падпісаньня 21 лістапада 1990 году Парыскае хартыі для новай Эўропы. Акрамя сядзібаў у Вене (Аўстрыя) ды Варшаве (Польшча), мае 17 прадстаўніцтваў у краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі, ды Сярэдняй Азіі[3]. Службовымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская ды француская.

Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе
Удзельнікі й супольнікі АБСЭ

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Дзяржавы-супольніцы

АбрэвіятураАБСЭ
ПапярэднікНарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе
Дата ўтварэньня18 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Тыпміжурадавая
Юрыдычны статусміжнародная арганізацыя
Штаб-кватэраВена, Аўстрыя
Сяброўства56 дзяржаваў Паўночнага паўшар’я
Афіцыйныя мовыангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская, француская
СтаршыняІвіца Дачыч
Генэральны сакратарЛамберта Заньер
Дырэктар БДІПЧМіхаэль Георг Лінк
Прадстаўнік па пытаньнях свабоды СМІДуня Міятавіч
Кіроўны органНарада
Бюджэт156,4 млн эўра (2008)
Колькасьць супрацоўнікаў3266 (2008)[1]
Сайтwww.osce.org
Колішняя назваНарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе

Установы

  • Выканаўчая рада (да 1995 г. Рада). Складаецца зь міністраў замежных справаў, зьбіраецца прынамсі аднойчы на год ды рыхтуе Нарады кіраўнікоў урадаў. Яе старшыня мае быць прадстаўніком дзяржавы, у якой праводзіцца пасяджэньне. Парадак дня яе працы рыхтуецца Сталай радаю.
  • Сталая рада (Вена; да 1995 г. Камітэт высокіх прадстаўнікоў, КВП). Выконвае пастановы Выканаўчае рады, вызначае парадак яе працы на падставе прапановаў дзяржаваў-удзельніцаў АБСЭ ды абмяркоўвае дачыненьні зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На паседжаньні мае старшыняваць прадстаўнік дзяржавы, чый міністар ужо быў старшынёю Выканаўчае рады. Старшыня Сталае рады мае права склікаць пасяджэньне пасьля нарады зь дзяржавамі-ўдзельніцамі.
  • Нарада кіраўнікоў урадаў. Мае праводзіцца кожныя два гады цягам ня больш як трох месяцаў.
  • Парлямэнцкі сход. Складаецца з прадстаўнікоў парлямэнтаў ды ўхваляе штогадовыя заявы[4].

Службовыя

  • Сакратарыят (Вена; да 1993 году ў Празе) на чале з генэральным сакратаром:
  1. захоўвае й распаўсюджвае дакумэнты АБСЭ,
  2. забясьпечвае правядзеньне пасяджэньняў прадстаўнічых установаў АБСЭ,
  3. выконвае іх даручэньні.
  • Цэнтар засьцярогі ад супярэчнасьцяў (ЦЗС, Вена). Дапамагае ў ажыцьцяўленьні наступных захадаў дзеля ўмацаваньня даверу й бясьпекі:
  1. парадак нарады й супрацы наконт надзвычайнае вайсковае дзейнасьці,
  2. штогадовы абмен вайсковымі зьвесткамі,
  3. падтрыманьне міжурадавае сеткі зносінаў,
  4. супраца наконт небясьпечных вайсковых здарэньняў.
  • Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ, Варшава; да 1992 г.[5] Бюро па вольных выбарах):
  1. спрыяе сувязям ды абмену зьвесткамі аб выбарах між дзяржавамі дзеля выкананьня імі пунктаў 6—8 Капэнгагенскага дакумэнта НБСЭ (ахова народаўладзьдзя ад перавароту, правядзеньне вольных выбараў паводле ўсеагульнага ды роўнага выбарчага права, забесьпячэньне свабоды аб'яднаньняў, запрашэньне на выбары замежных назіральнікаў);
  2. зьбірае зьвесткі аб часе, парадку, выніках ды назіраньні за ўсенароднымі выбарамі;
  3. спрыяе сувязям між замежнымі назіральнікамі за выбарамі ды адпаведнымі ўправамі дзяржаваў, у якіх тыя выбары маюць адбыцца[6].

Удзельнікі

Пры заснаваньні ў арганізацыю ўваходзілі Аўстрыя, Баўгарыя, Брытанія, Бэльгія, Ватыкан, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, ЗША, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Канада, Кіпр, Ліхтэнштайн, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, СССР, Турцыя, Фінляндыя, Францыя, Чэхаславаччына, Швайцарыя, Швэцыя ды Югаславія. Колькасьць удзельнікаў АБСЭ ўстойліва павялічвалася і ў чэрвені 2006 году дасягнула 56 дзяржаваў.

Урад Беларусі, як і ўрад Украіны, бярэ ўдзел у АБСЭ з 30 студзеня 1992 году. Урады ўсіх іншых сумежных зь Беларусьсю краінаў таксама зьяўляюцца яе ўдзельнікамі. Урады Расеі (як спадкаемца СССР) й Польшчы — ад заснаваньня арганізацыі, Латвіі й Летувы — з 10 верасьня 1991 году.

На канец годуКолькасьць дзяржаваў-удзельніцаў
Заснавальнікі34
199138
199251
199352
199553
199654
200055
200656

Дачыненьні з Беларусьсю

Офіс АБСЭ ў Менску
ПапярэднікКансультацыйна-назіральная група (1998—2002)
Дата ўтварэньня1 студзеня 2003 (21 год таму)
Юрыдычны статуспрадстаўніцтва
Месцазнаходжаньнепраспэкт газэты «Праўда», д. 11
кіраўнікБэнэдыкт Галер
Колькасьць супрацоўнікаў13

Урад Беларусі ўступіў у АБСЭ 30 студзеня 1992 году. 26 лютага 1992 году адбылося падпісаньне Канчальнае пастановы Хэльсынскае НБСЭ 1975 году, а 8 красавіка 1993 году — Парыскае хартыі[7].

У выніку роспуску ў 1996 годзе прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам абранага ў 1995 годзе Вярхоўнага Савету Беларусь пазбавілі ў 1997 годзе права на прадстаўніцтва ў Парлямэнцкім сходзе АБСЭ[8]. Паводле бестэрміновае Дамоўленасьці аб Кансультацыйна-назіральнай групе (КНГ) ад 18 сьнежня 1997 году з урадам Беларусі ў 1998 годзе АБСЭ адчыніла ў Менску сваё прадстаўніцтва. КНГ налічвала 4 адмыслоўцаў ды ўзначальвалася да канца 2001 году нямецкім амбасадарам Гансам-Георгам Вікам[9]. Паводле новай Дамоўленасьці з 2003 году КНГ ператварылі ў Офіс, які складаўся з 5 замежных і 8 мясцовых службоўцаў ды да 31 сакавіка 2011 году ўзначальваўся нямецкім дыпляматам Бэнэдыктам Галерам[10].

Кіраўнікі Офіса АБСЭ
Імя й прозьвішчаЧас займаньня пасадыМесца народзінаўДата народзінаўПапярэдняя пасада
1Эбэргард Гайкен10 лютага 2003[11] — 31 ліпеня 2005[12]Нямеччына1935
2Оке Пэтэрсан29 жніўня 2005[13] — 28 траўня 2007Швэцыякіраўнік дэпартамэнту ў справах уцекачоў і міграцыйнай палітыкі МЗС Швэцыі[14]
3Ганс-Ёхан Шміт4 лютага 2008[15] — 10 верасьня 2009[16]Нямеччына
4Бэнэдыкт Галер15 студзеня 2010 — 31 сакавіка 2011г. Фэльбэрт, Мэтманскі раён, Дзюсэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына11 траўня 1954амбасадар па адмысловых даручэньнях МЗС Нямеччыны[17][18]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропесховішча мультымэдыйных матэрыялаў