Аршэнік

хімічны элемэнт з атамным нумарам 33

Аршэ́нік, аршэ́ньнік, таксама мыш’я́к[3] (па-лацінску: Arsenicum — мужчынскі) As — хімічны элемэнт 15 (VA) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 33[4]. Простае рэчыва ўяўляе сабою крохкі паўмэтал сталёвага колеру зь зеленаватым адценьнем (у шэрай алятропнай мадыфікацыі). Можа праяўляць як мэталічныя, так і немэталічныя ўласьцівасьці[5]. Аршэнік мае электраадмоўнасьць блізкую да 2[6]. Атрыманы ў 1250 годзе альхімікам Альбэртам Вялікім[7] шляхам награваньня мыла з трысульфідам аршэніка.

Герман ← Аршэнік → Сэлен
P

As

Sb
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарАршэнік, As, 33
Катэгорыя элемэнтуПаўмэталы
Група, пэрыяд, блёк15, 4, p
Адносная атамная маса74,92 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ar] 4s2 4p3
Электронаў у абалонцы2 8 18 5
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)5,73[1] г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня1081 K, 808 °C, 1486 °F
Тэмпэратура кіпеньня876 K, 603 °C, 1117 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня24,44 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня34,76 кДж·моль−1
Структура крышталічнай кратыrhombohedral
Цеплаправоднасьць(300 K) 50,2 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня4,7 мкм/(м·K)
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса3,5
Цьвёрдасьць Брынэля1440 МПа
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс133 пм
Кавалентны радыюс120 пм
[2]
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7740-38-2

Для прамысловага атрыманьня аршэніку вельмі важныя полімэталічныя руды. Аршэнік у асноўным выдзяляецца як пабочны прадукт пры перапрацоўцы некаторых серных руд. Сустракаецца разам з золатам, срэбрам, медзьдзю, кобальтам і іншымі мэталамі.

Аршэнік — сьмяротная атрута. Выкарыстоўваецца ў вытворчасьці куль для гладкаствольнай зброі, у якасьці пакрыцьця для люстэрак, у складзе шкла, у лазэрах, сьвятлодыёдах і паўправадніках.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі