Боршч

Боршч — суп з буракоў і гародніны. Традыцыйная беларуская рэдкая кіслая страва[1]. Вядомая і ў іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, асабліва ў кухні жыдоў-ашкеназаў, летувіскай, польскай, румынскай, расейскай і ўкраінскай кухні. У бальшыні традыцыйных рэцэптаў асновай баршчу зьяўляюцца буракі. Часам асновай зьяўляюцца памідоры, а буракі ў гэты час будуць дадатковым інгрэдыентам. Такія баршчы яшчэ завуцца чырвонымі. Існуюць таксама варыянты баршчу без буракоў, напрыклад суп з шчаўя і жур. Яшчэ адным варыянтам зьяўляецца халодны боршч (халаднік). На Заходнім Палесьсі боршч вараць з грыбоў[1].

Боршч
Боршч з гароднінай і яйкамі, зваранымі ўкрутую, Польшча
Боршч з гароднінай і яйкамі, зваранымі ўкрутую, Польшча
Тыппершая страва[d]
Нацыянальная страваукраінская кухня, беларуская кухня, расейская кухня[d], летувіская кухня[d], польская кухня[d], румынская кухня[d] і малдаўская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікіB. oleracea[d], бульба[d], beet[d], морква[d], цыбуля[d] і капуста белакачанная[d]
Падобныя стравыshchi[d], Капусніца[d], шчаўевы суп і халаднік

Слова «боршч» мае протаславянскае паходжаньне, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад протаіндаэўрапейскага. Назва паходзіць ад назвы баршчэўніка, які напэўна першапачаткова быў асновай баршчу. Пасьля ён быў заменены буракамі і іншай гароднінай.

Боршч можа гатавацца як зь мясам, так і безь яго, такім чынам, ён будзе посным блюдам. Акрамя гэтага ў боршчы звычайна дадаюць бульбу, цыбулю, моркву, салодкі баўгарскі перац, востры перац, алей, цукар, воцат, часнок, пятрушку, кроп і соль[2]. Часам у боршч дадаюць хлебны квас[3], вушкі, аджыку, сала, onopordum acanthium, сьвежую ці квашаную капусту, фасолю ці яйкі.

Рэцэпт украінскага баршчу

Прыгатаваць мясны булён і працэдзіць яго. Буракі нашынкаваць, пасаліць, пакласьці ў рондаль, папырскаць воцатам, дадаць тлушч, які быў зьняты з булёну, памідор, цукар і тушыць. Нашынкаваную цыбулю, карані пятрушкі і моркву крыху падсмажыць на алеі.

У працэджаны булён пакласьці нарэзаную долькамі бульбу, давесьці да кіпеньня і кіпяціць 5—10 хв., дадаць нарэзаную сьвежую капусту і варыць яшчэ 10—15 хв. Пасьля гэтага пакласьці ў боршч тушаныя буракі, карэньні, цыбулю, нарэзаныя сьвежыя памідоры, горкі і духмяны перац, лаўровы ліст, мучную пасіроўку. Даць пакіпець 5 хв. Потым заправіць салам, таўчоным зь зелянінай пятрушкі і часнаком, давесьці да кіпеньня і даць настаяцца 15—20 хв.

Падаваць на стол з 1—2 кавалкамі варанага мяса ў кожнай талерцы, сьмятанай, зелянінай пятрушкі.

2 л. булёну, 500 г. капусты, 300 г. буракоў, 250 г. бульбы, 1/2 шклянкі сьмятаны, 1/2 шклянкі памідору, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 2 цыбуліны, 20 г. сала, па 2 ст. лыжкі масла, мукі, воцату і цукру, 1-2 долькі часнаку, па 2 гарошыны горкага і духмянага перцу, 1 лаўровы ліст[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі