Альфрэда Ды Стэфана

Альфрэда Ды Стэфана Лаўлье (ісп.: Alfredo Di Stéfano Laulhé; 4 ліпеня 1926, Буэнас-Айрэс — 7 ліпеня 2014, Мадрыд) — аргенцінскі і іспанскі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры іграка працаваў трэнерам. Выступаў за клубы «Рывер Плэйт», «Уракан», «Мільянарыяс», «Рэал Мадрыд» і «Эспаньёл». Правёў 6 матчаў і забіў 6 галоў у складзе зборнай Аргенціны, правёў 4 гульні за зборную Калумбіі і 31 матч і 23 галы ў складзе зборнай Іспаніі.

Футбол
Альфрэда Ды Стэфана
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАльфрэда Ды Стэфана Лаўлье
Нарадзіўся4 ліпеня 1926(1926-07-04)[1][2][…]
Памёр7 ліпеня 2014(2014-07-07)[4][5] (88 гадоў)
Пахаванне
ГрамадзянстваСцяг Аргенціны Аргенціна
Сцяг Калумбіі Калумбія
Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост178 см
Вага80 кг
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1949—1953 Мільянарыяс[d] 102 (90)
1953—1964 Рэал Мадрыд 282 (216)
1964—1966 Эспаньёл 47 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
1947Сцяг Аргенціны Аргенціна6 (6)
1951—1952Сцяг Калумбіі Калумбія4 (0)
1957—1961Сцяг Іспаніі (1945-1977) Іспанія31 (23)
Трэнерская кар’ера
1967Сцяг Іспаніі (1945-1977) Эльчэ
1969—1970Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
1970—1974Сцяг Іспаніі (1945-1977) Валенсія
1974Сцяг Партугаліі Спортынг
1975—1976Сцяг Іспаніі (1945-1977) Рая Вальекана
1976—1977Сцяг Іспаніі (1945-1977) Кастэльён
1979—1980Сцяг Іспаніі (1977-1981) Валенсія
1981—1982Сцяг Аргенціны Рывер Плэйт
1982—1984Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
1985Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
1986—1988Сцяг Іспаніі Валенсія
1990—1991Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
ЗолатаГуаякіль 1947
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У якасці футбаліста быў двойчы чэмпіёнам Аргенціны, тройчы чэмпіёнам Калумбіі і васьміразовым пераможцам чэмпіянату Іспаніі. Ды Стэфана па разу выйграваў Кубак Калумбіі, Кубак Іспаніі і Міжкантынентальны кубак. Двойчы ён выйграваў Малы Кубак свету і пяць разоў перамагаў у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У якасці трэнера Альфрэда выйграў два чэмпіянату Аргенціны, адзін чэмпіянат Іспаніі, адзін Суперкубак Іспаніі і адзін Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА.

Ды Стэфана адзін раз станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны, двойчы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Калумбіі, пяць разоў выйграваў тытул найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Іспаніі і двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Двойчы ён выйграваў Залаты мяч, ўзнагароду найлепшаму футбалісту Еўропы, і чатыры разы станавіўся найлепшым спартсменам Іспаніі.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • http://www.lequipe.fr/Football/Actualites/Di-stefano-est-decede/480752 Праверана 9 верасня 2015.
  • Alfredo di. La saeta rubia Stéfano Laulhé // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)