Балійская мова

Балійская мова (Basa Bali) — аўстранезійская мова, родная мова балійцаў. Распаўсюджана пераважна ў інданезійскай правінцыі Балі.

Балійская
СаманазваBasa Bali
КраіныІнданезія
РэгіёныБалі
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў3690 тыс. (2011)
Класіфікацыя

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская

   малайска-сумбаўская
ПісьменнасцьBalinese[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97бал 078
ISO 639-1
ISO 639-2ban
ISO 639-3ban
WALSbal
Ethnologueban
ABS ASCL6514
Код мовы BPS0096 0
IETFban
Glottologbali1278
Вікіпедыя на гэтай мове

Асаблівасці

Балійская мова належыць да балі-сасакскіх моў малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям’і. З перыяду сярэднявечча знаходзілася пад значным уплывам яванскай мовы, адкуль запазычвалася пераважна лексіка. Старажытнаяванская літаратурная мова каві выкарыстоўваецца ў рэлігійнай практыцы на Балі і ў наш час.

Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад.

Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца ў асобную мову.

Балійская мова

Пагрозы

У выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца.

Пісьмо

Балійская пісьмовасць каракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан:

У XX ст. таксама распаўсюдзіўся алфавіт тулісан Балі на аснове лацінкі. Ім карыстаюцца ў школьнай адукацыі і сродках масавай інфармацыі.

Спасылкі