Глаголіца

Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.

Глаголіца
Прыклады глаголіцы з «Кіеўскіх лісткоў» і «Рэймскага Евангелля»
Прыклады глаголіцы з «Кіеўскіх лісткоў» і «Рэймскага Евангелля»
Тып пісьмакансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовыстараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы
Гісторыя
Месца ўзнікненняПаўднёва-Усходняя Еўропа
СтваральнікКірыл і Мяфодзій
Дата стварэння862
ПерыядIX — XII стст.
(у Харватыі да XIX ст.)
Паходжанне

Егіпецкае пісьмо

Протасінайскае пісьмо
Фінікійскі алфавіт
Грэчаскі алфавіт
(Копцкі алфавіт)
Уласцівасці
Напрамак пісьмазлева направа
Дыяпазон ЮнікодаU+2C00–U+2C5F
ISO 15924Glag
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Башчанская (Башканская) пліта — адзін з найстаражытнейшых вядомых помнікаў глаголіцы, XI ст.

Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом.

Апісанне

Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковые гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.

У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай буквы таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.

БукваКірылічны
адпаведнік
ГукСтараславянская
назва
Беларуская
назва[1]
Лікавае
значэнне[заўв 1][2]
Паходжанне
А/ɑ/АзъАз1Фінікійскі Алеф ці знак крыжа[3]
Б/b/БоукыБукі2Невядомае[3]
В/ʋ/ВѣдиВедзі3Магчыма, лацінскае V[3]
Г/ɡ/ГлаголиГлаголь4Магчыма, курсіўная грэчаская гама γ[3]
Д/d/ДоброДабро5Грэчаская дэльта Δ[3]
Є, Е, Э/ɛ/ѤстъЕсць6Магчыма, самарыцянская  (англ.) хе ࠄ ці грэчаская сампі ϡ[3]
Ж/ʒ/ЖивѣтеЖывеце7Невядомае[3], магчыма копцкая джанджа ϫ[4] ці астралагічнага знака рыб
Ѕ/dz/ЅѣлоЗяло8Невядомае[3]
З/z/ЗемлꙗЗямля9Магчыма, варыянт грэчаскай тэты θ[3]
Ⰹ, Ⰺ , И, Й/i, j/ИжеІжэ10Магчыма, грэчаская іота з трэмаю ϊ[3]
І, Ї/i, j/ІІ20Невядомае[3], магчыма, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік
Ћ, Ђ/dʑ/Гервь
(Djervь, ǵervь)
30Невядомае[3]
К/k/КакоКака40Яўрэйская коф ק‎[3]
Л/l, ʎ/ЛюдиѥЛюдзі50Магчыма, грэчаская лямбда λ[3]
М/m/МыслитеМыслеце60Грэчаская мю μ[3]
Н/n, ɲ/НашьНаш70Невядомае[3]
О/ɔ/ОнъОн80Невядомае[3]
П/p/ПокоиПакой90Магчыма, ранні варыянт грэчаскай пі Π[3]
Р/r/РьциРцы100Магчыма, грэчаская ро ρ[3]
С/s/СловоСлова200Невядомае[3], магчыма, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік
Т/t/ТврьдоТверда300Магчыма, перакладзіна грэчаскай тау τ[3]
У/u/ОУкъУк400Лігатура літар он і іжыца[3]
Ф/f/ФрьтьФерт500Варыянт грэчаскай фі φ[3]
Х/x/ХѣръХер600Невядомае, літара падобна на глаголь і лацінскую h[3]
Ѡ/ɔ/ОтъОт, Амега700Лігатура літары онъ і яе люстэркавай выявы[3]
Щ/tʲ, ʃt/Шта/ШчаШта/Шча800Лігатура: літара ша над літарай тврьдо[3]
Ц/ts/ЦиЦы900Фінальная форма яўрэйскай цадэ ץ‎[3]
Ч/tʃ/ЧрьвьЧэрв1000Невядомае. Літара падобная на шта[3], магчыма, фінальная форма яўрэйскай цадэ צ
Ш/ʃ/ШаШаЯўрэйская шын ש‎[3]
Ъ/ɯ/ѤръЁрМагчыма, відазмененая літара онъ[3]
ⰟⰉ Ы/ɨ/ѤрыЕрыЛігатура[заўв 2]
Ь/ə/ѤрьЕрМагчыма, відазмененая літара онъ[3]
Ѣ/æ, jɑ/ꙖцьЯцьМагчыма, эпіграфічная грэчаская альфа Α[3]
Ё*/jo/Невядомае[3]: гіпатэтычны кампанент вялікага ётаванага юса; спалучэнне /jo/ было немагчымае ў той час
Ю/ju/ЮЮНевядомае[3]
Ѧ, Я/ɛ̃/Юсъ малыиЮс малыГрэчаская эпсілон ε, якое таксама выкарыстоўвалася для абазначэння насавога характару гука[3]
Ѩ/jɛ̃/Юс малы ётаваныЛігатура естъ і малога юса[3]
Ѫ/ɔ̃/Юсъ большииЮс вялікіЛігатура онъ і малога юса[3]
Ѭ/jɔ̃/Юс вялікі ётаваныЛігатура невядомай літары і малога юса[3]
Ѳ/θ/ѲитаФітаГрэчаская тэта θ[3]
Ѵ/ʏ, i/ИжицаІжыцаНевядомае[3]

У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.

Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух магчымых варыянтаў, нічога не кажучы пра існаванне другога.

Глаголіца ва Унікодзе

Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00U+2C5F.

0123456789ABCDEF
2C00
2C10
2C20
2C30ⰿ
2C40
2C50

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі