Джэймс Уэб (тэлескоп)

Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» (англ.: James Webb Space Telescope) — арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, якая меркавана заменіць касмічны тэлескоп «Хабл».[1]

JWST
Арганізацыя: НАСА
Параўнанне люстэрка Хабла і Уэба.

Назва

Першапачаткова называўся «Касмічны тэлескоп новага пакалення» (англ.: Next-generation space telescope). У 2002 годзе перайменаваны ў гонар другога кіраўніка НАСА Джэймса Уэба[en] (1906—1992), які ўзначальваў агенцтва ў 1961—1968 гадах, падчас рэалізацыі праграмы «Апалон».

Апісанне

«Джэймс Уэб» мае складное люстра 6,5 метра ў дыяметры з плошчай збіраючай паверхні 25 м², схаванай ад інфрачырвонага выпраменьвання Сонца і Зямлі цеплавым экранам.

25 снежня 2021 года тэлескоп быў паспяхова запушчаны з касмадрома Куру.

Тэлескоп размешчаны на гала-арбіце[ru] ў пункце Лагранжа L2 сістэмы Сонца — Зямля.

Місія

Скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, першая апублікаваная выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб».

11 ліпеня 2022 года апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». На ёй бачна скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, размешчанае на адлегласці 4,6 млрд светлавых гадоў, — ранні Сусвет з самым высокім разрозненнем з калі-небудзь атрыманых[2].

Зноскі