Зборная Беларусі па футболе

(Пасля перасылкі з Зборная Беларусі па футболу)

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

 Беларусь
МянушкіБелыя крылы[1]
КанфедэрацыяУЕФА (Еўропа)
ФедэрацыяБеларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнерКарлас Алос
КапітанЯўген Яблонскі
Найбольшая колькасць гульняўАляксандр Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзірМаксім Рамашчанка (20)
Хатні стадыёнДынама
Код ФІФАBLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы92 1 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы36 (люты 2011)
Найніжэйшы142 (сакавік 1994)
Рэйтынг Эла
Дзеючы64 (12 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы47 (17 лістапада 2010)
Першая гульня
Літва Літва 1:1 Беларусь Беларусь
(Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь Беларусь 5:0 Літва Літва
(Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь Беларусь 6:1 Таджыкістан Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014)
Беларусь Беларусь 5:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018)
Самае буйное паражэнне
Бельгія Бельгія 8:0 Беларусь Беларусь
(Лёвен, Бельгія; 30 сакавіка 2021)

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Гісторыя

У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).

У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.

Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера[3]. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад»[4].

6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў[5], які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера[6]. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.

Хатні стадыён

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні склад

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскіх матчах супраць зборных Чарнагорыі (21 сакавіка 2024) і Мальты (26 сакавіка 2024)[7][8].

Статыстыка прыведзена станам на 28 сакавіка 2024 года.

АмплуаІгрокГод
нараджэння
МатчыГалыКлуб
БрПавел Паўлючэнка199813−14 Пахтакор (Ташкент)
БрСяргей Ігнатовіч19928−9 Шахцёр (Салігорск)
БрАндрэй Кудравец20032−5 Дынама (Масква)
БрФёдар Лапавухаў200300 Дынама (Мінск)
АбДзяніс Палякоў1991622 Хапаэль (Хайфа)
АбСяргей Паліцевіч1990451 Дынама (Мінск)
АбКірыл Пячэнін1997270 Крылы Саветаў (Самара)
АбУладзіслаў Малькевіч1999151 Урал (Екацярынбург)
АбГлеб Шаўчэнка1999160 Тарпеда (Масква)
АбАляксандр Паўлавец1996100 Карміятыса (Лімасол)
АбСяргей Карповіч199490 Нёман (Гродна)
АбДаніла Нячаеў199990 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
АбЯгор Пархоменка200320 Нёман (Гродна)
АбПавел Забелін199510 Сокал (Саратаў)
ПАМакс Эбонг1999375 Астана
ПАЯўген Яблонскі1995343 Астэрас (Трыпаліс)
ПАМікіта Корзун1995240 Елімай (Семей)
ПАВалерый Грамыка1997151 Кайсар (Кызыларда)
ПАВалерый Бачароў2000130 Урал (Екацярынбург)
ПАДзмітрый Анцілеўскі1997112 Хапаэль (Хайфа)
ПАКірыл Капленка199990 Балтыка (Калінінград)
ПАМаксім Кірэеў200420 Льерс
ПААрцём Шуманскі200410 Арыс (Лімасол)
НапДзяніс Лапцеў1991331 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
НапУладзіслаў Марозаў2000112 Арока
НапЯгор Карпіцкі200330 Крылы Саветаў (Самара)
НапІлья Чарняк200210 Дынама (Мінск)

Нядаўнія выклікі

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

АмплуаІгрокГод
нараджэння
МатчыГалыКлубАпошні выклік
БрМаксім Плотнікаў19986−5 Арсенал (Дзяржынск)Ізраіль (12 верасня 2023)
БрАрцём Макаўчык200000 Дынама (Мінск)Румынія (28 сакавіка 2023)
БрКанстанцін Рудзянок199000свабодны агентКосава (21 лістапада 2023)
БрДзяніс Шпакоўскі200100 МінскКосава (19 чэрвеня 2023)
АбРаман Юзапчук1997221 ХімкіКосава (21 лістапада 2023)
АбЗахар Волкаў1997150 ХімкіКосава (21 лістапада 2023)
АбМаксім Швяцоў1998120 Дынама (Мінск)Румынія (28 сакавіка 2023)
АбРуслан Хадаркевіч199390 БАТЭ (Барысаў)Румынія (28 сакавіка 2023)
АбМікіта Сцяпанаў199610 АтырауРумынія (28 сакавіка 2023)
АбЛеанарда Маскара-Капілевіч200300 Севілья АтлетыкаІзраіль (12 верасня 2023)
АбЯгор Хвалько199700 Кяпаз (Гянджа)Косава (19 чэрвеня 2023)
ПАУладзіслаў Клімовіч1996371 Дыёшдзьёр (Мішкальц)Косава (21 лістапада 2023)
ПААрцём Быкаў1992271 Дынама (Мінск)Ізраіль (12 верасня 2023)
ПАЮрый Кавалёў1993221 Балтыка (Калінінград)Ізраіль (12 верасня 2023)
ПАДзмітрый Падстрэлаў1998141 Дынама (Мінск)Косава (19 чэрвеня 2023)
ПААляксандр Сялява1992100 Дынама (Мінск)Ізраіль (12 верасня 2023)
ПАДзяніс Грачыха199950 Жэніс (Астана)Румынія (28 сакавіка 2023)
ПАДзмітрый Барадзін199900 Кайсар (Кызыларда)Швейцарыя (15 кастрычніка 2023)
НапМаксім Скавыш1989334 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)Косава (21 лістапада 2023)
НапІван Бахар1998292 Арсенал (Тула)Косава (21 лістапада 2023)
НапПавел Савіцкі1994287 Нёман (Гродна)Ізраіль (12 верасня 2023)
НапВіталь Лісаковіч1998215 Балтыка (Калінінград)Ізраіль (12 верасня 2023)
НапАрцём Канцавы199991 Урал (Екацярынбург)Косава (21 лістапада 2023)
НапУладзімір Хвашчынскі199081 Дынама (Мінск)Румынія (28 сакавіка 2023)

Галоўныя трэнеры

Матчы зборнай

10 апошніх матчаў зборнай

ДатаСтадыёнСупернікЛік[s 1]Статус матчаАўтары галоў
16 чэрвеня 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)  Ізраіль1:2АЧЕ-2024Эбонг  16'
19 чэрвеня 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)  Косава2:1АЧЕ-2024Марозаў  73', Эбонг  75'
9 верасня 2023Эстадзі Насьяналь, Андора-ла-Велья, Андора (г)  Андора0:0АЧЕ-2024
12 верасня 2023Блумфілд, Тэль-Авіў, Ізраіль (г)  Ізраіль0:1АЧЕ-2024
12 кастрычніка 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)  Румынія0:0АЧЕ-2024
15 кастрычніка 2023Кібунпарк, Санкт-Гален, Швейцарыя (г)  Швейцарыя3:3АЧЕ-2024Эбонг  61', Палякоў  69', Анцілеўскі  84'
18 лістапада 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)  Андора1:0АЧЕ-2024Лапцеў  83'
21 лістапада 2023Фадыль Вокры, Прышціна, Косава (г)  Косава1:0АЧЕ-2024Анцілеўскі  43'
21 сакавіка 2024Мардан, Анталья, Турцыя (н)  Чарнагорыя0:2ТМ
26 сакавіка 2024Нацыянальны стадыён, Та-Калі, Мальта (г)  Мальта0:0ТМ

  • х — хатні матч
  • г — матч у гасцях
  • н — матч на нейтральным полі
  • ТМ — таварыскі матч
  • АЧЕ-2024 — Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па футболе 2024, група I
  • ЛН-2025 — Ліга нацый УЕФА 2024—2025, Ліга C, група 3
  • пен. — гол забіты з пенальці

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)