Нацыянальная футбольная ліга

Нацыянальная футбольная ліга (НФЛ) (англ.: National Football League (NFL)) — прафесійная ліга амерыканскага футбола ў ЗША. У цяперашні час у НФЛ гуляе 32 каманды. Ліга была створана ў 1920 годзе пад назвай «Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя» і атрымала сваё цяперашняе назву ў 1922 годзе.

Нацыянальная футбольная ліга
Выява лагатыпа
Від спортуамерыканскі футбол
Заснаванне1920
Краіна
Колькасць каманд32
Ключавыя фігурыРоджэр Гудэл
Чэмпіён(ы)Канзас-Сіці Чыфс
Максімум тытулаў13 — Грын-Бэй Пекерс
Афіцыйны сайт (англ.)(ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Амерыканскі Футбол

Найбольшую папулярнасць НФЛ здабыла ў 1960—1970-х гадах пасля аб’яднання з канкурэнтнай лігай — Амерыканскай футбольнай лігай.

32 каманды падзеленыя на 2 канферэнцыі: Амерыканскую і Нацыянальную, кожная з якіх, у сваю чаргу, падзелена на 4 дывізіёна: Усходні, Заходні, Паўночны і Паўднёвы. На працягу рэгулярнага сезона, які пачынаецца ў верасні і працягваецца 17 тыдняў, кожная каманда гуляе 16 гульняў. Пасля заканчэння сезона 12 лепшых каманд гуляюць па сістэме плэй-оф. Фінал плэй-оф — Супер Боўл — самае папулярнае спартыўная падзея ЗША.

Раннія гады

Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя была ўтворана ў 1920 годзе ў горадзе Кантон (штат Агая) стаўшы першай лігай па амерыканскім футболе ў Злучаных Штатах, у якой ігракам плацілі за гульню. Легендарны атлет Джым Торпа з «Кантон Буллдогз» стаў першым прэзідэнтам лігі. Толькі чатыры каманды з 11 якія распачалі, скончылі сезон 1920 года. «Акрон Прос», не прайграўшы ніводнай гульні, сталі першымі пераможцамі. У 1921 годзе колькасць каманд павялічылася да 22, але на працягу ўсіх 1920-х гадоў колькасць удзельнікаў заставалася нестабільнай і ліга была не галоўным нацыянальным відам спорту, саступала бейсболу.

Да 1934 года, усе каманды з маленькіх гарадоў, за выключэннем «Грын Бей Пекерз», пераехалі або былі заменены камандамі з вялікіх гарадоў. Штогадовая гульня за званне чэмпіёна была ўведзена ў 1933 годзе, а штогадовы драфт маладых ігракоў з універсітэтаў упершыню прайшоў у 1936 годзе. Менавіта на працягу гэтай эры гаспадары клубаў НФЛ, з-за ўплыву ўладальніка каманды «Бостан Брэйвз» Джорджа Прэстана Маршала, не запрашалі да сябе чарнаскурых ігракоў. Дадзеная практыка была ліквідавана толькі ў 1962 годзе.

Універсітэцкі футбол тады быў папулярней, але ў канцы Другой сусветнай вайны, прафесійны футбол стаў сапернічаць з універсітэцкім за гледачоў. Змены правілаў і інавацыі ў стратэгіях прывялі да відовішчнасці і выніковасці гульняў. Ліга таксама пачала пашырацца за межы ўсходу і сярэдняга захаду. У 1945 годзе «Кліўленд Рэмсі» пераехалі ў Лос-Анджэлес, стаўшы другой прафесійнай камандай з чатырох галоўных ліг Паўночнай Амерыкі на заходнім узбярэжжы. У 1950 годзе НФЛ прыняла тры каманды з Усеамерыканскай футбольнай канферэнцыі, якая спыніла сваю дзейнасць, і такім чынам пашырылася да 13 клубаў. У 1950-х гульні пачалі паказваць па нацыянальным тэлебачанні і футбол стаў галоўным нацыянальным відам спорту.

Структура сезону

Рэгулярны сезон

Рэгулярны сезон пачынаецца ва ўік-энд пасля Дня Працы ў ЗША (першы панядзелак верасня). Кожная каманда гуляе 16 матчаў на працягу 17 гульнявых тураў, званых тыднямі. Традыцыйна адна з гульняў нядзелі праходзіць познім вечарам, у той жа час, але ў панядзелак, гуляецца яшчэ адна. Такія матчы атрымалі назвы Sunday Night Football і Monday Night Football. У апошнія сезоны Ліга выносіць адзін матч тыдня (да перадапошняй) на чацвер. Гэтак жа традыцыйна ў Дзень падзякі праводзяць матчы каманды «Далас Каўбойз» і «Дэтройт Лаянз».

Гісторыя

Коль-ць гульняў каманды ў сезоне
1935-193612 гульняў
1937-194211 гульняў
1943-194510 гульняў
194611 гульняў
1947-196012 гульняў
1961-197714 гульняў
1978-198116 гульняў
19829 гульняў (скар.)
1983-8616 гульняў
198715 гульняў (скар.)
1988-наст.16 гульняў

У пачатку 1920-х гадоў у НФЛ не было выразнага раскладу і каманды гулялі розную колькасць матчаў (ад 8 да 16), у асноўным, супраць прафесійных, універсітэцкіх і аматарскіх каманд. З 1926 па 1946 год каманды праводзілі ад 11 да 15 гульняў за сезон, у залежнасці ад колькасці клубаў у лізе. З 1947 па 1960 год кожная каманда НФЛ гуляла 12 гульняў. У 1960 годзе новаўтвораная Амерыканская футбольная ліга ўвяла збалансаваны расклад з 14 гульняў на каманду за 15-тыднёвы сезон, у якім кожная з васьмі каманд гуляла з другой двойчы (дома і ў гасцях) з адным перапынкам. У 1961 годзе НФЛ таксама ўвяла расклад з 14 гульнямі, але, у адрозненне ад АФЛ, без перапынкаў для каманд. З 1978 па 1989 год каманды праводзілі па 16 гульняў за 16 тыдняў. У 1990 годзе НФЛ увяла ў расклад свабодны тыдзень. Кожны клуб праводзіў тыя ж 16 гульняў, але ўжо за 17 тыдняў. У 1993 годзе быў уведзены дадатковы вольны тыдзень, але ўжо ў наступным сезоне яго адмянілі. З сезона 2002 года ліга ўвяла матч-адкрыццё сезону, які праходзіць у чацвер вечарам з трансляцыяй па нацыянальных каналах. З 2004 года матч адкрыцця праходзіць з удзелам дзеючага пераможца Супер Боула на яго поле.

Формула

У цяперашні час кожная каманда гуляе ў рэгулярным сезоне па 16 гульняў. Сапернікі вызначаюцца згодна з пэўнай формулай:

  • Кожная каманда гуляе з трыма іншымі са свайго дывізіёна двойчы: адну дома, адну ў гасцях (шэсць гульняў).
  • Кожная каманда гуляе з чатырма іншымі з іншага дывізіёна сваёй канферэнцыі па трохгадовым крузе: дзве дома, дзве ў гасцях (чатыры гульні, усяго дзесяць)
  • Кожная каманда гуляе з чатырма іншымі з аднаго дывізіёна іншай канферэнцыі па чатырохгадовым крузе: дзве дома, дзве ў гасцях (чатыры гульні, усяго чатырнаццаць)
  • Кожная каманда гуляе з двума іншымі камандамі з той жа канферэнцыі, якія занялі тое ж самае месца ў сваім дывізіёне ў папярэднім сезоне: адна дома, адна ў гасцях (дзве гульні, усяго шаснаццаць).

Такі расклад гарантуе кожнай камандзе матчы з усімі іншымі як мінімум раз у чатыры гады, і як мінімум два разы (дома і гасцях) на працягу васьмі гадоў.

Расклад гульняў для адной з каманд

У гэтых табліцах паказаны сапернікі каманды «Пітсбург Стайлерз» у сезоне 2007 года. Сапернікі вызначаюцца аўтаматычна паводле вызначанай формулы і месцах, занятых камандамі ў мінулым сезоне.

Адна гульня ў рэгулярным сезонеДзве гульні ў рэгулярным сезонеКаманда, для якой паказаны супернік
2006Усход АФКПоўнач АФКПоўдзень АФКЗахад АФК
1 месцаНью-ІнглэндБалтымарІндыянапалісСан-Дыега
2 месцаНью-Ёрк ДжэтсЦынцынаціТэнесіКанзас-Сіці
3 месцаБаффалаПітсбургДжэксанвілДэнвер
4 месцаМаяміКліўлендХ’юстанОкленд
2006Усход НФКПоўнач НФКПоўдзень НФКЗахад НФК
1 месцаФіладэльфіяЧыкагаНью-АрлеанСіэтл
2 месцаДаласГрын БейКаралінаСент-Луіс
3 месцаНью-Ёрк ДжайентсМінесотаАтлантаСан-Францыска
4 месцаВашынгтонДэтройтТампа БейАрызона

Згодна з формулай раскладу матчы паміж камандамі з дывізіёнаў адной канферэнцыі і розных на сезон 2007 года наступныя:

Унутры канферэнцый:

Між канферэнцыямі:

Гульні за межамі ЗША

Пачынаючы з сезона 2007 года, кожны год Нацыянальная футбольная ліга праводзіць матчы рэгулярнага сезона за межамі Злучаных Штатаў у серыі, вядомай як International Series. З 2007 года і прынамсі да 2016 года, гульні будуць праходзіць у Злучаным Каралеўстве, на стадыёне Уэмблі ў Лондане.

Першая гульня за межамі ЗША адбылася ў 2005 годзе паміж камандамі «Сан-Францыска Форці Найнерс» і «Арызона Кардыналс». Яна прайшла ў Мехіка, (Мексіка), на адным з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў свету — Ацтэка. Матч завяршыўся перамогай Арызоны 31:14, а сустрэча ўстанавіла рэкорд наведвальнасці для матчаў рэгуляркі — 103 467 чалавек.

У кастрычніку 2006 года ўладальнікі клубаў НФЛ прынялі план па якім дзве гульні рэгулярнага сезона ў год, з 2007 года і, прынамсі, да 2011, будуць гуляцца за межамі ЗША[1]. 2 лютага 2007 года НФЛ абвясціла аб тым, што адзін матч рэгулярнага сезона 2007 будзе праведзены ў Англіі. Гульня восьмага тыдня паміж «Нью-Ёрк Джаентс» і «Маямі Долфінс» прайшла ў Лондане на стадыёне «Уэмблі» 28 кастрычніка 2007 года[2][3]. У доўгатэрміновы план уваходзяць дзве міжнародныя гульні за сезон на працягу 16 гадоў. Гэта гарантуе ўсім камандам па дзве гульні за межамі ЗША за гэты перыяд: адну ў якасці намінальнага госця, другую ў якасці намінальнага гаспадара поля.

Гісторыя гульняў
Source: http://nflcommunications.com/2013/10/24/2014-international-series-games-confirmed/ Архівавана 22 лютага 2014.
ГодДатаTVНамінальны госцьАчкіНамінальны гаспадарАчкіСтадыёнГорадГледачыNFL.com recap
200728 кастрычнікаFoxНью-Ёрк Джаентс13Маямі Долфінс10Уэмблі Лондан81,176Recap
200826 кастрычнікаCBSСан-Дыега Чарджэрс32Нью-Арлеан Сейнтс37Уэмблі Лондан83,226Recap
200925 кастрычнікаCBSНью-Інглэнд Петрыотс35Тампа Бей Баккенірс7Уэмблі Лондан84,254Recap
201031 кастрычнікаCBSДэнвер Бронкас16Сан-Францыска Форці Найнерс24Уэмблі Лондан83,941Recap
201123 кастрычнікаFOXЧыкага Беарз24Тампа Бей Баккенірс18Уэмблі Лондан76,981Recap
201228 кастрычнікаCBSНью-Інглэнд Петрыотс45Сент-Луіс Рэмс7Уэмблі Лондан84,004Recap
201329 верасняCBSПітсбург Стайлерз27Мінесота Вікінгс34Уэмблі Лондан83,518Recap
27 кастрычнікаFOXСан-Францыска Форці Найнерс42Джэксанвіл Джагуарс10Уэмблі Лондан83,559Recap
201428 верасняCBSМаямі ДолфінсОкленд РэйдэрсУэмблі Лондан
26 кастрычнікаFOXДэтройт ЛаянзАтланта ФелкансУэмблі Лондан
9 лістападаFOXДалас КаўбойзДжэксанвіл ДжагуарсУэмблі Лондан
2015TBATBATBAДжэксанвіл ДжагуарсУэмблі Лондан
TBATBATBAОкленд РэйдэрсУэмблі Лондан
2016TBATBATBAДжэксанвіл ДжагуарсУэмблі Лондан
TBATBATBAОкленд РэйдэрсУэмблі Лондан

Плэй-оф

Плэй-оф — турнір на выбыванне які вызначае лепшую каманду сезону. Шэсць каманд з кожнай канферэнцыі — чатыры пераможцы дывізіёна і 2 каманды якія атрымалі Wild card — кваліфікуюцца ў плэй-оф у адпаведнасці з вынікамі рэгулярнага сезона, у якім кожная каманда гуляе па 16 гульняў. Турнір, які складаецца з чатырох раўндаў, завяршаецца Супер Боўлам — фінальнай гульнёй сезону. У кожным раўндзе каманды праводзяць па адной гульні. Перавагу свайго поля маюць клубы, якія паказалі лепшы вынік у рэгулярным сезоне. Выключэннем з’яўляецца Супер Боул, які праходзіць на нейтральным полі (не лічачы таго выпадку, калі сама каманда-гаспадар поля трапляе ў Супер Боул).

Першыя гульні плэй-оф у НФЛ складаліся ўсяго з адной гульні. У 1933 годзе ўпершыню была ўведзена «чэмпіёнскай гульня», у якой за званне чэмпіёна лігі сустракаліся дзве лепшыя каманды рэгулярнага сезона. У 1967 годзе плэй-оф набыў свой звыклы выгляд — ужо чатыры каманды ўдзельнічалі ў гульнях на вылет. У 1970 годзе, пасля аб’яднання АФЛ і НФЛ, у плэй-оф магло ўдзельнічаць восем каманд; у 1978 — дзесяць, а ў 1990 ужо дванаццаць. Зараз ідзе шмат размоў наконт пашырэння плэй-оф да 14 або 16 каманд.

Каманды

У цяперашні час у НФЛ 32 каманды.

Амерыканская футбольная канферэнцыя

Амерыканская футбольная канферэнцыя
ДывізіёнКамандаСтадыёнГорад, штат
УсходБафала БілсRalph Wilson StadiumОрчард Парк, Нью-Ёрк
Маямі ДолфінсSun Life StadiumМаямі, Фларыда
Нью-Інглэнд ПетрыотсGillette StadiumФоксбаро, Масачусетс
Нью-Ёрк ДжэтсMetLife StadiumІст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі
ПоўначБалтымар РэйвенсM&T Bank StadiumБалтымар, Мэрыленд
Цынцынаці БенгалсPaul Brown StadiumЦынцынаці, Агая
Кліўленд БраўнсCleveland Browns StadiumКліўленд, Агая
Пітсбург СтайлерзHeinz FieldПітсбург, Пенсільванія
ПоўдзеньХ’юстан ТэксансReliant StadiumХ’юстан, Тэхас
Індыянапаліс КолтсLucas Oil StadiumІндыянапаліс, Індыяна
Джэксанвіл ДжагуарсEverBank FieldДжэксанвіл, Фларыда
Тэнесі ТайтансLP FieldНэшвіл, Тэнесі
ЗахадДэнвер БронкасSports Authority Field at Mile HighДэнвер, Каларада
Канзас-Сіці ЧыфсArrowhead StadiumКанзас-Сіці, Місуры
Окленд РэйдэрсO.co ColiseumОкленд, Каліфорнія
Сан-Дыега ЧарджэрсQualcomm StadiumСан-Дыега, Каліфорнія

Нацыянальная футбольная канферэнцыя

Нацыянальная футбольная канферэнцыя
ДывізіёнКамандаСтадыёнГорад, штат
УсходДалас КаўбойзAT&T StadiumІрвінг[4], Тэхас
Нью-Ёрк ДжаентсMetLife StadiumІст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі
Філадэльфія ІглзLincoln Financial FieldФіладэльфія, Пенсільванія
Вашынгтон РэдскінзFedEx FieldЛэндовер, Мэрыленд
ПоўначЧыкага БеарзSoldier FieldЧыкага, Ілінойс
Дэтройт ЛаянзFord FieldДэтройт, Мічыган
Грын-Бэй ПекерсLambeau FieldГрын Бей, Вісконсін
Мінесота ВікінгсHubert H. Humphrey MetrodomeМінеапаліс, Мінесота
ПоўдзеньАтланта ФелкансGeorgia DomeАтланта, Джорджыя
Караліна ПантэрзBank of America StadiumШарлот, Паўночная Караліна
Нью-Арлеан СейнтсMercedes-Benz SuperdomeНовы Арлеан, Луізіяна
Тампа Бей БаккенірсRaymond James StadiumТампа, Фларыда
ЗахадАрызона КардыналсUniversity of Phoenix StadiumГлендэйл, Арызона
Сент-Луіс РэмсEdward Jones DomeСент-Луіс, Місуры
Сан-Францыска Форці НайнерсCandlestick ParkСан-Францыска, Каліфорнія
Сіэтл СіхоксCenturyLink FieldСіэтл, Вашынгтон

Гл. таксама

Нацыянальная хакейная ліга

Зноскі

Спасылкі