Неймар
Неймар да Сілва Сантус Жуніяр[4] (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Хіляль» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Неймар да Сілва Сантус Жуніяр | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся | 5 лютага 1992[1][2][…] (32 гады) | ||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см[3] | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Аль-Хіляль | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
«Сантус»
Неймар з’яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзе[5]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.
У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»[6]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[7]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[8]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.
У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[9]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[10]. Пасля заканчэння сезона 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[11], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[12], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[13]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[14].
«Барселона»
26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[15]. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[16][17]. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.
«Пары Сен-Жэрмен»
3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам[18]. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.
«Аль-Хіляль»
У жніўні 2023 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Хіляль», падпісаўшы двухгадовы кантракт[19]. Сума трансферу склала 90 млн еўра.
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[20]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[21]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбаліста[22].
10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.
Дасягненні
«Сантус»:
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу (3): 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2011
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2012
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (5): 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі (3): 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2018, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
- Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2016
Асабістае жыццё
Неймар з’яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[5]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[23].
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неймар
- Афіцыйны сайт