Пеле

Э́дсан Ара́нтыс ду Насіме́нту[7] (парт.: Edson Arantes do Nascimento, больш вядомы як Пеле́[8], парт.: Pelé; 23 кастрычніка 1940, Трэс-Карасойнс, Бразілія — 29 снежня 2022, Марумбі, Сан-Паўлу, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер. Трохразовы чэмпіён свету (1958, 1962, 1970) у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Пеле
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЭдсан Арантыс ду Насіменту
МянушкаКароль футбола
Нарадзіўся23 кастрычніка 1940(1940-10-23)[1][2][…]
Памёр29 снежня 2022(2022-12-29)[3][4][…] (82 гады)
Пахаванне
Грамадзянства Бразілія
Рост173 см
Вага74 кг
Пазіцыянападнік
атакавалы паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1952—1955Сцяг Бразіліі (1889—1960) Баўру
1955—1956Сцяг Бразіліі (1889—1960) Наруэсты
Клубная кар’ера[* 1]
1956—1974Сцяг Бразіліі (1968—1992) Сантус496 (504)
1975—1977Сцяг ЗША Нью-Ёрк Космас64 (37)
1956—1977Усяго за кар’еру560 (541)
Нацыянальная зборная[* 2]
1957—1971Сцяг Бразіліі (1968—1992) Бразілія92 (77)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаШвецыя 1958
ЗолатаЧылі 1962
ЗолатаМексіка 1970
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
СрэбраАргенціна 1959
Урадавыя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нападнік. Выступаў за клубы: «Баўру» (1949—1955), «Сантус» (1955—1974), «Нью-Ёрк Космас» (1975—1977). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамерыканскіх чэмпіёнаў) і Міжкантынентальнага кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—1965).

Найлепшы футбаліст XX стагоддзя (па версіі ФІФА; 2000, Рым). Найлепшы спартсмен свету (1970), найлепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), найлепшы паўднёваамерыканскі футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970).

Пасля завяршэння кар’еры Пеле актыўна займаўся бізнесам, дабрачыннасцю, здымаўся ў кіно і рэкламе. У 1995—1998 гадах — міністр спорту Бразіліі.

Зноскі

  • Verdens Gang, Verdens gangNorge: (untranslated), 1945. — ISSN 0806-0894 Праверана 29 снежня 2022.
  • Meghalt Pelé, a Fekete Gyöngyszem
  • https://g1.globo.com/saude/noticia/2022/12/29/pele-entenda-o-que-e-o-cancer-de-colon-doenca-que-o-ex-jogador-tinha.ghtml
  • https://www.metropoles.com/esportes/futebol/hospital-albert-einstein-oficializa-causa-da-morte-de-pele
  • Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  • Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  • Літаратура

    • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: "Set-Print", 2006.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)