Старшыня Еўрапейскага парламента

Старшыня Еўрапейскага парламента — чыноўнік, які ажыццяўляе кантроль над дэбатамі і дзеяннямі Еўрапейскага парламента. Ён таксама прадстаўляе парламент як у самім Еўрапейскім саюзе, так і па-за яго межамі. Для набыцця моцы большасці законаў ЕС і бюджэту садружнасці патрабуецца подпіс Старшыні.

Старшыня Еўрапейскага парламента
Эмблема Еўрапейскага парламента
Эмблема Еўрапейскага парламента

Пасаду займае
Раберта Мецола
з 18 студзеня 2022
УзначальваеЕўрапейскі парламент
Афіцыйная рэзідэнцыяСтрасбур
ПрызначаеццаЕўрапейскім парламентам
Тэрмін паўнамоцтваў2,5 гады
Пасада з’явілася1952 ці 1958[1]
Першы на пасадзеПоль-Анры Спаак ці Рабер Шуман[1]
Сайтeuroparl.europa.eu/president

Старшыня выбіраецца на тэрмін у два з паловай гады. З 1952 па 2012 год змянілася 29 старшыняў, з іх дванаццаць былі абраны пасля першых выбараў у Еўрапарламент 1979 года. Большасць старшыняў паходзіць з краін — старых членаў Еўрасаюза. Двое былі жанчынамі. Са студзеня 2022 года старшынёй з’яўляецца Раберта Мецола.

Спіс старшыняў

Колькі разоў станавіліся старшынямі прадстаўнікі гэтай дзяржавы
     Шэсць      Пяць      Тры      Два      Адзін      Ніводнага
На пасадзеІмяПартыяФракцыяКраіна
Старшыні Агульнай асамблеі (1952—1958)
1952—1954Поль-Анры СпаакBSP-PSBSOC (Фракцыя сацыялістаў) Бельгія
1954[заўв 1]Альчыдэ дэ ГасперыDCCD (Хрысціянска-дэмакратычная фракцыя) Італія
1954—1956Джузэпэ ПелаDCCD Італія
1956—1958Ганс ФурлерCDUCD  ФРГ
Старшыні Парламенцкай асамблеі (1958—1962)
1958—1960Рабер ШуманMRPCD Францыя
1960—1962Ганс ФурлерCDUCD  ФРГ
Старшыні прызначанага парламента (1962—1979)
1962—1964Гаэтана МарцінаPLILIB (Фракцыя лібералаў і саюзнікаў) Італія
1964—1965Жан ДзюўесарRWCD Бельгія
1965—1966Віктар ЛеемансCVPCD Бельгія
1966—1969Ален ПаэрMRPCD Францыя
1969—1971Марыа ШэльбаDCCD Італія
1971—1973Вальтэр БерэндтSPDSOC  ФРГ
1973—1975Карнеліс БеркхаўверVVDLIB Нідэрланды
1975—1977Жорж СпеналеSPDSOC Францыя
1977—1979Эміліа КаломбаDCCD Італія
ТэрмінСтаршыні абіранага парламента (з 1979-га)
11979—1982Сімона ВейльUDFELDR (Еўрапейская партыя ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў) Францыя
1982—1984Піт ДанкертPvdAPES (Партыя еўрапейскіх сацыялістаў) Нідэрланды
21984—1987П'ер ПфлімленUDF/RPREPP (Еўрапейская народная партыя) Францыя
1987—1989Чарлз Генры ПламбCPED (Еўрапейскія дэмакраты) Вялікабрытанія
31989—1992Энрыке Барон КрэспаPSOEPES Іспанія
1992—1994Эган КлепшCDUEPP Германія
41994—1997Клаус ГэншSPDPES Германія
1997—1999Хасэ Марыя Хіль-РаблесPPEPP Іспанія
51999—2002Ніколь ФантэнUMPEPP-ED (Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскія дэмакраты) Францыя
2002—2004Пэт КоксНезалежныELDR Ірландыя
62004—2007Жазэп БарэльPSOEPES Іспанія
2007—2009Ганс-Герт ПётэрынгCDUEPP-ED Германія
72009—2012Ежы БузекPOEPP  Польшча
2012—2014Марцін ШульцSDPS&D (Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў) Германія
82014—2017Марцін ШульцSDPS&D Германія
2017—2019Антоніа ТаяніFIEPP Італія
92019—2022[заўв 2]Давід СасоліPDS&D Італія
з 2022Раберта МецолаPNEPP Мальта

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі