Успышка воспы малпаў (2022)

Успышка малпавай воспы 2022 года — успышка ў 2022 годзе зааантрапанознага віруснага захворвання малпавай воспы[1], назіраецца ў шэрагу дзяржаў.

Распаўсюджванне малпавай воспы на 26 ліпеня 2022 года.
     Успышка заходнеафрыканскай клады ў 2022 годзе

Першапачаткова была выяўлена ў брытанца, які прыляцеў з падарожжа па Нігерыі. Геномны аналіз, праведзены ў Партугаліі, аднёс вірус, які заразіў гэтага пацыента, да заходнеафрыканскай клады, выяўляючы яго найбольш блізкае сваяцтва з вірусамі, звязанымі з выпадкамі, экспартаванымі з Нігерыі ў 2018 і 2019 гадах[2].

Перадумовы

Стадыі развіцця воспы малпаў.

Воспа малпаў, раней рэдкае інфекцыйнае захворванне, упершыню выдзеленае ў 1958 годзе. Большасць выпадкаў інфекцыйнага захворвання раней выяўлялася ў Афрыцы: як правіла, заражаліся падлеткі да 16 гадоў.

Пазіцыя СААЗ

20 мая 2022 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя склікала надзвычайную сустрэчу экспертаў для абмеркавання ўспышкі воспы малпаў. 23 ліпеня кіраўнік СААЗ абвясціў ўспышку надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу[3].

Хвароба перадаецца праз прамы фізічны кантакт і паветрана-кропельным шляхам[4], ёю заражаюцца па большай частцы дзеці і людзі з дрэннай імуннай сістэмай[5].

Інкубацыйны перыяд — ад 5 да 21 дня, сімптомы — тэмпература, болі ў спіне і цягліцах, дрыжыкі і стомленасць. Узровень лятальнасці вагаецца ў раёне 3,6 %.

Па словах Дэвіда Хеймана, саветніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, асноўнай тэорыяй таго, як пачалася ўспышка, з’яўляецца перадача віруса падчас палавога акту гомасексуалаў і бісексуалаў на двух вечарынках у Бельгіі і Іспаніі[6]. Даследаванне, апублікаванае ў медыцынскім навуковым часопісе The New England Journal of Medicine, пацвярдзіла, што сексуальная актыўнасць у асноўным сярод гомасексуальных або бісексуальнасць мужчын была, безумоўна, найбольш частым меркаваным шляхам перадачы. Так, напрыклад, у 528 зафіксаваных выпадкаў заражэння віруснай інфекцыяй, дыягнаставаных у перыяд з 27 красавіка па 24 чэрвеня 2022 года, на пяці кантынентах, у 16 краінах і ў 43 клінічных цэнтрах, у цэлым, 98 % інфіцыраваных былі гомасексуалістамі або бісексуаламі[7].

Характэрнае адрозненне ад звычайнай воспы чалавека, у лакалізацыі скурных высыпанняў:
95% выпадкаў — твар;
75% выпадкаў — ступні і далоні;
70% выпадкаў — слізістая ротавая паражніна;
30% выпадкаў — рэпрадуктыўныя органы;
20% выпадкаў — кан’юнктыва і рагавіца вачэй.

Распаўсюджаванне

Графік колькасці зарэгістраваных выпадкаў захворвання воспай малпаў з пачатку ўспышкі.

Першы выпадак заражэння быў пацверджаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 7 мая ў турыста з Вялікабрытаніі, які нядаўна вярнуўся з Нігерыі[8]. 29 красавіка ў яго пачаліся высыпанні на скуры, а 4 мая ён вярнуўся на радзіму, дзе і быў дастаўлены ў бальніцу і ізаляваны[9]. 12 мая ў Лондане выяўлены два новых выпадка заражэння ў людзей, якія жылі ў адным доме. Адзін быў дастаўлены ў бальніцу, іншы, перажываючы хваробу ў больш лёгкай форме, працягнуў лячыцца ва ўмовах каранціну[10].

18 мая захворванне зафіксавала Партугалія[11], Іспанія[12] і ЗША[13][14], 19 мая — Швецыя, Бельгія[15][16], Італія[17], Францыі[18], 20 мая — Аўстралія[19], Германія, Францыя і Нідэрланды[20][21][22], 21 мая — Швейцарыя, Ізраіль,[23][24] і Грэцыя[25], 22 мая — Аўстрыя[26], 27 мая — Фінляндыя[27], 28 мая — Мальта, Ірландыя[28][29] і Мексіка[30].

30 мая ў Нігерыі была зафіксавана першая смерць ад воспы[31].

31 мая быў пацверджаны першы выпадак захворвання ў Нарвегіі[32] і Венгрыі[33].

2 чэрвеня Марока паведаміла аб першым выпадку захворвання[34], 3 чэрвеня — Латвія[35][36], 7 чэрвеня — Грузія[37], 10 чэрвеня — Польшча[38][39], 12 чэрвеня — Расія[40], 13 чэрвеня — Венесуэла[41], 8 жніўня — Малдова[42], 16 жніўня — Іран[43], 20 жніўня — Куба[44] і Інданезія[45], 15 верасня — Украіна[46].

На 1 верасня было зафіксавана 50500 выпадкаў захворвання, пераважна ў ЗША, Іспаніі і Бразіліі[47].

Каранцін

У Бельгіі з 23 мая 2022 года ўведзены трохтыднёвы каранцін для людзей, якія захварэлі воспай малпаў[48]. 24 мая ў Германіі міністр аховы здароўя Карл Лаўтэрбах увёў трохтыднёвы каранцін для хворых. Таксама ён заявіў, што каранцін «строга рэкамендуецца» людзям, якія кантактавалі з заражанымі[49]. Для барацьбы з распаўсюджваннем захворвання ў ЗША была распрацавана Нацыянальная стратэгія вакцынацыі. Для гэтай мэты ў краіне адобраны дзве вакцыны. Рэгулятарныя дзяржаўныя органы абвясцілі аб пачатку размеркавання дзясяткаў тысяч доз вакцын[50]. У штатах Нью-Ёрк, Каліфорнія і Ілінойс уведзены рэжым надзвычайнага становішча з-за воспы малпаў[51][52]. У ЗША аб’яўлена НС у галіне аховы здароўя[53].

Зноскі