Шчаўевая кіслата

Шчаўевая кіслата[1] НООССООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Належыць да моцных арганічных кіслот. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот. Солі і эфіры шчаўевай кіслаты называюцца аксалатамі.

Шчаўевая кіслата
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₂H₂O₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS144-62-7
PubChem971
Рэг. нумар EINECS205-634-3
SMILES
RTECSRO2450000
ChemSpider946

Бясколерныя крышталі, якія добра раствараюцца ў вадзе.

У прыродзе змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы, карамболі, шпінаце і некаторых іншых раслінах у вольным выглядзе і ў выглядзе аксалатаў калію і кальцыю. Упершыню шчаўевая кіслата сінтэзавана ў 1824 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Вёлерам з дыцыяну.

Атрутная, асабліва яе дыхлорангідрыд — аксалілхларыд[1].

Выкарыстанне

Шчаўевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці пратравы пры фарбаванні, для адбельвання саломы, вырабу чарніла, арэхавага і чырвонага дрэва, паліроўкі металаў, ачысткі ўрану ў аналітычнай хіміі[1].

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі