Kia Motors

Kia Motors Corporation (кар.: 기아자동차 주식회사 / 起亞自動車株式會社) — карэйская аўтамабілебудаўнічая кампанія, найбуйны аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі, і сёмы ў свеце. Афіцыйны слоган кампаніі — «Рух, які натхняе»[1].

Kia Motors
Тыппублічная кампанія
Заснаванне21 снежня 1944
Размяшчэнне
Галінааўтамабільная прамысловасць
Прадукцыяаўтамабіль
Матчына кампаніяHyundai Motor Group[d]
Сайтkia.com
kia.com/kr

Гісторыя

Заснаваная ў 1946 годзе, уваходзіла ў гурт Kia Group, з якога была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Kia Motors была набытая карэйскай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Hyundai Motor.

Дзейнасць

Кампаніі належыць шэраг аўтазаводаў у Паўднёвай Карэі (у тым ліку найбуйны ў свеце аўтазборачны завод ва Ульсане), Турцыі, Паўночнай Амерыцы, Кітаі, Індыі і інш. У сакавіку 2006 года было абвешчана аб будаўніцтве завода ў Чэхіі.

Аўтамабілі кампаніі прадаюцца ў 5000 аўтасалонаў па ўсім свеце. Дыстрыбутарская сетка KIA Motors ахоплівае больш за 190 краін.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі